Мацей Дыякевіч
| Мацей Дыякевіч | |
|---|---|
| Род дзейнасці | ваенны, дзяржаўны служачы, землеўласнік |
| Дата нараджэння | 1804 |
| Дата смерці | 12 студзеня 1880 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | каталіцтва |
| Жонка | Браніслава з Шышкаў[d] |
| Альма-матар | |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Мацей Дыякевіч (польск.: Maciej Diakiewicz; 1803 або 1804 — 12 студзеня 1880, маёнтак Альхова, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня) — вайсковец Расійскай імперыі, дзяржаўны служачы Мінскай губерні.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Казіміра (жыў у Копыскім павеце, памёр каля 1819 года). Рыма-каталік, шляхецкі герб невядомы[1].
Выпускнік 1-га Кадэцкага корпуса, служыў у Літоўскім піянерным батальёне ў складзе Літоўскага асобнага корпуса. Удзельнік падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў у Каралеўстве (Царстве) Польскім. Пайшоў у адстаўку 31 студзеня 1842 года з чынам падпалкоўніка[1].
У 1842—1848 гадах радца гаспадарчага аддзела, у 1848—1861 гадах радца кантрольнага аддзялення Мінскай палаты дзяржаўных маёмасцей[1]. Напісанне ў расійскіх дакументах: Матвѣй Казимировичъ Діякевичъ[2].
Другі шлюбам муж Браніславы з Шышкаў, праз вена атрымаў маёнтак Альхова Ігуменскага павета[3]. Меў тытул стацкага саветніка. На 1876 год меў у Альхове 533 дзесяціны зямлі[4]. У маёнтку Дыякевіча памёр вядомы архівіст Міхал Богуш-Шышка (1811—1877), брат Браніславы Дыякевічавай з Шышкаў.

Памёр у Альхове, пахаваны на могілках ва Узлянах.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Меў дзяцей: Філіпіна-Юлія (1845; жонка Аляксандра Копця), Ян-Кадыд (1847), Аляксандр-Марцін (1855; паручнік артылерыі ў 1883 г., штабс-капітан у 1885 г.[5], пайшоў у адстаўку ў 1907 г. з чынам палкоўніка; жонка — Марыя-Людвіка Шульц, дачка Альберта Шульца).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэнаў Святой Ганны 4-й (1831) і 3-й ступені (1861), Святога Станіслава 2-й ступені (1857), Святога Уладзіміра 4-й ступені (1860), польскага знака пашаны за вайсковую годнасць 4-й ступені (1831). Узнагароджаны цёмна-бронзавым медалём на Андрэейскай стужцы ў памяць пра вайну 1853—1856 гадоў, знакам пашаны за 30 гадоў службы (1856)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Гербоўнік беларускай шляхты 2018.
- ↑ Памятная книжка Минской губерніи 1845, с. 13.
- ↑ SgKP 1886, s. 448.
- ↑ Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 49.
- ↑ Czesław Malewski Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku : powiaty lidzki, oszmiański i wileński // Instytut Historii PAN. — 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Глінскі. Дыякевічы, Дзіякевічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — С. 663—664. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.
- Памятная книжка Минской губерніи на 1845 годъ. — Минскъ: Издана при канцеляріи Минскаго гражданскаго губернатора, 1845.
- Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
- Jelski A. Olchów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 447.
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1880 годзе
- Памерлі ў Ігуменскім павеце
- Пахаваныя ў Пухавіцкім раёне
- Выпускнікі Першага кадэцкага корпуса
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені