Кашталяны парнаўскія
Выгляд
Кашталян парнаўскі — дзяржаўная пасада ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасци пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.
| Кашталяны парнаўскія | |||
|---|---|---|---|
| Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
| Пётр Стаброўскі | 15 сакавіка 1600 | 1619 | Памер |
| Гедэон Раецкі | 1631 | 1634 | Паступіў на менскага кашталяна |
| Эрнест Магнус Дэнгаф | снежань 1634 | 4 лістапада 1640 | Паступіў на парнаўскага ваяводу |
| Мікалай Асалінскі | 10 лістапада 1640 | 1648 | Памер |
| Тамаш Касакоўскі | 1648 | 1650 | Паступіў на дорпацкага кашталяна |
| Пётр Макавецкі | 3 лютага 1652 | 1655 | |
| Уладзіслаў Ляшчынскі | 1655 | 1656 | |