Кашталяны дорпацкія
Выгляд
Кашталян дорпацкі — дзяржаўная пасада ў Дорпацкім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Дорпацкага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Дорпацкае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.
| Кашталяны дорпацкія | |||
|---|---|---|---|
| Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
| Мацей Ленек | 1599 | 1611 | Памер |
| Бертрам Гольцшугер | 1612 | 1620 | |
| Ян Корсак | 20 жніўня 1620 | 2 кастрычніка 1621 | Паступіў на полацкага кашталяна |
| Аляксандр Масальскі | 1627 | 25 лютага 1631 | Паступіў на смаленскага кашталяна |
| Тамаш Грахоўскі | 1631 | 1 чэрвеня 1638 | |
| Пётр Рудаміна-Дусяцкі | 1638 | 30 снежня 1643 | Паступіў на смаленскага кашталяна |
| Генрык Дэнгаф | 3 сакавіка 1644 | 26 лютага 1646 | Паступіў на парнаўскага ваяводу |
| Мікалай Асалінскі | 1646 | 1650 | |
| Тамаш Касакоўскі | 9 снежня 1650 | 15 сакавіка 1652 | Паступіў на віцебскага кашталяна |
| Максіміліян Аляксандр Няміра | 1652 | 1653 | |
| Вільгельм Гольцшугер | 13 сакавіка 1653 | ||