Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі
| Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 10 лістапада 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 ліпеня 1972 (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, педагог |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі (10 лістапада 1911, Умань, Чаркаская вобласць, Украіна — 9 ліпеня 1972, Віцебск) — беларускі мастак і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 лістапада 1911 года ў Умані Чаркаскай вобласці ў сям’і млынара. У 1929 годзе скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1930—1934 гадах вучыўся ў Камянец-Падольскім мастацка-прамысловым тэхнікуме[1].
Пасля навучання пераехаў у Харкаў, дзе да 1939 года працаваў мастаком-афармляльнікам у розных установах горада і вучыўся ў Харкаўскім аўтадарожным інстытуце (вучобу перапыніла вайна)[1].
З 16 ліпеня 1941 года — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: малодшы сяржант, вадзіцель аўтамабіля. Дэмабілізаваны 19 кастрычніка 1945 года[1].
Пасля вайны працаваў мастаком у Таганскім кінатэатры ў Маскве, дзе афармляў вялікафарматныя рэкламныя стэнды фільмаў[1].
У 1946 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута імя У. П. Пацёмкіна, які закончыў у 1950 годзе[1].
У 1950—1954 гадах выкладаў у Курскім мастацка-графічным педвучылішчы рысунак, жывапіс, кампазіцыю і чарчэнне. З 1954 года працаваў у Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1955 годзе пераехаў у Віцебск і стаў выкладчыкам Віцебскага мастацка-графічнага педвучылішча[1].
З 1959 года — выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, дзе выкладаў рысунак, жывапіс, кампазіцыю, пластычную анатомію і скульптуру. Адначасова выкладаў рысунак у політэхнічным інстытуце (філіял Мінскага) і з лютага 1959 года вёў студыю пры Доме народнай творчасці; на факультэце арганізаваў кружок скульптуры[1].
Памёр 9 ліпеня 1972 года ў Віцебску. У жніўні 1972 года ў выставачнай зале Саюза мастакоў на рагу вуліц Леніна і Савецкай была арганізавана пасмяротная выстава яго прац[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Колодовский, И. И. Педагогическое и творческое наследие Д. П. Генеральницкого / И. И. Колодовский // Искусство и культура. – 2019. – № 3(35). – С. 39-47.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ва Умані
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Маскоўскага гарадскага педагагічнага інстытута імя У. П. Пацёмкіна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Выпускнікі Камянец-Падольскай мастацка-прамысловай школы