Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт
Выгляд
| Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт | |
|---|---|
| Харківський національний автомобільно-дорожній університет | |
| | |
| Арыгінальная назва | Харківський національний автомобільно-дорожній університет |
| Міжнародная назва | Kharkiv National Automobile and Highway University |
| Заснаваны | 1930 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Студэнты | 8 000 |
| Дактары | 68 |
| Прафесары | 69 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Харкаў |
| Сайт | khadi.kharkov.ua |
Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт (укр.: Харківський національний автомобільно-дорожній університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сваю гісторыю Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт пачаў у ліпені 1930 года як Харкаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут, які пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 13 жніўня 1993 года па выніках дзяржаўнай акрэдытацыі прызнаны акрэдытаваным у поўным аб'ёме па IV ўзроўню і перайменаваны ў Харкаўскі дзяржаўны аўтамабільна-дарожны тэхнічны ўніверсітэт. 7 жніўня 2001 года ўказам Прэзідэнта Украіны ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтамабільны
- Дарожна-будаўнічы
- Механічны
- Транспартных сістэм
- Кіравання і бізнесу
- Падрыхтоўкі замежных грамадзян
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.