Гайдэльберг
| Горад | |||||
| Гайдэльберг | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Heidelberg | |||||
|
|||||
| 49°24′44″ пн. ш. 8°42′36″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Зямля | Бадэн-Вюртэмберг | ||||
| Унутраны падзел | 14 гарадскіх раёнаў | ||||
| Обер-бургамістр | Экарт Вюрцнер (б/п) | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 108,83 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 114 м | ||||
| Водныя аб’екты | Некар[1] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 06221 (і 06202) | ||||
| Паштовы індэкс | 69115—69126 | ||||
| Аўтамабільны код | HD | ||||
| Афіцыйны код | 08 2 21 000 | ||||
|
|
|||||
|
heidelberg.de (ням.)(англ.) |
|||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльберг[3] (ням.: Heidelberg; ˈhaɪdəlbɛʁk) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.
Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавека — Гайдэльбергскі чалавек.
Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.
Палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:
Францыя, Манпелье, з 1961.
Вялікабрытанія, Кембрыдж, з 1965.
Ізраіль, Рэхавот, з 1983.
Украіна, Сімферопаль, Украіна, з 1991.
Германія, Баўцэн, Саксонія, з 1991.
Японія, Кумамота, з 1992.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Гайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.
У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.
Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #4023996-2 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 1 чэрвеня 2021.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Магчымыя варыянты напісання Гайдэльберг і Гейдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдэльберг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Гайдэльберг на Вікісховішчы |