Перайсці да зместу

Сімферопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сімферопаль
укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт
44°56′53″ пн. ш. 34°06′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Аўтаномная рэспубліка Крым
Кіраўнік Mikhail Afanasyev[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1784
Першая згадка 1508
Плошча 107,41 км²
Вышыня цэнтра ~350 м
Часавы пояс UTC+03:00 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 360,5 тыс. чалавек (2009)
Шчыльнасць 4 927 чал./км²
Афіцыйная мова крымскататарская мова, украінская і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-652
Паштовыя індэксы 95000 — 95490

simferopol-sovet.gov.ua
Паказаць/схаваць карты
Сімферопаль (Украіна)
Сімферопаль
Сімферопаль
Сімферопаль (Крым)
Сімферопаль
Сімферопаль

Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[заўв 1]. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.

У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

Клімат

  • Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C;
  • Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с;
  • Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;

Культура

У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.

У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Заўвагі

  1. Аб’ект размешчаны на паўвостраве Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэння Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Крыніцы

Літаратура