Вільгельм Глізэ
Выгляд
| Вільгельм Глізэ | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 чэрвеня 1993 (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | астраном |
| Навуковая сфера | астраномія |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | August Kopff[d] |
Вільгельм Глі́зэ (ням.: Wilhelm Gliese; 21.6.1915, Гольдберг-ін-Шлезіен — 12.6.1993, Гайдэльберг[1]) — нямецкі астраном.
Навучаўся астраноміі, матэматыкі, фізікі ў Брэслаўскім універсітэце (з 1933), потым у Берлінскім універсітэце. Доктар натуральных навук (1940).
У час 2-й сусв. вайны на Усходнім фронце (з 23.3.1942), быў у савецкім палоне (16.2.1945—11.9.1949).
Фармальна пачаў працу ў Астранамічным інстытуце (тады ў Берліне) з 1.3.1943, рэальна — з кастрычніка 1949 (у Гайдэльбергу). На пенсіі з 1980. З 1954 працаваў над выданнямі Фундаментальнага каталогу зорак, з 1957 — над Каталогам бліжэйшых зорак (каталогам Глізэ) (за гэтую працу нефармальна вядомы як «Містар Бліжэйшыя Зоркі»).
У яго гонар астэроід нумар 1823 атрымаў назву Глізэ.
Зноскі
- ↑ Няпэўна.