Валнаваха
| Валнаваха лац. Valnavacha | |||||
| укр. Волноваха | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1881 | ||||
| Горад з: | 1938 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Данецкая | ||||
| Раён: | Валнаваскі | ||||
| Мэр: | Сяргей Дэмчанка | ||||
| Плошча: | 21 км² | ||||
| Вышыня: | 271 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2023) | |||||
| колькасьць: | 10 000 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 476,19 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | 6244 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 85700—85706 | ||||
| КОАТУУ: | 1421510100 | ||||
| Нумарны знак: | AH | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°35′57.7″ пн. ш. 37°29′59.5″ у. д. / 47.599361° пн. ш. 37.499861° у. д.Каардынаты: 47°35′57.7″ пн. ш. 37°29′59.5″ у. д. / 47.599361° пн. ш. 37.499861° у. д. | ||||
Валнаваха на мапе Ўкраіны Валнаваха | |||||
| http://www.volnovaha.net/ | |||||
Валнава́ха (па-ўкраінску: Волноваха)— места, што знаходзіцца ў Валнаваскім раёне Данецкае вобласьці Ўкраіны. Разьмешчанае на поўдні вобласьці на чыгунцы, места зьяўляецца чыгуначным вузлом Марыюпаль — Данецк і Запарожжа. Празь места праходзіць дарога, што злучае месты Славянск — Марыюпаль. Чыгункай ад Данецку да Валнавахі — 58 км, дарогай — 54 км. Насельніцтва ў месьце — 10 000 чалавек. Плошча места 20 км², 59 адсоткаў зь якіх забудавана. Горад-герой Украіны (2022)[2].
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча было заснаванае ў 1881 годзе як чыгуначны прыпынак. На пачатак XX стагодзьдзя ў Валнавасе было 45 двароў, жыло каля 250 чалавек. Да 1915 году было 108 двароў і 634 жыхары. У 1895 годзе быў пабудаваны вакзал, у 1896 годзе — паравозны загон, у 1900 годзе паміж местамі Данецк і Марыюпаль цераз Валнаваху пракладзены другі тор чыгункі. У 1905 годзе прыпынак стаў вузлавым.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цэнтар нацыянальных культураў (вул. Арцёма)
- Цэнтар культуры і адпачынку (вул. Леніна)
- Валнаваская ЦРБ (вул. Матросава)
- Вялікаанадольскі лес
- Краязнаўчы музэй (вул. 1-га Траўня)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ По данным администрации города, сейчас в Волновахе проживает порядка 10 тыс. человек
- ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нестор Махно. Воспоминания. — М.: Республика, 1992.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бачына места Валнаваха (рас.)
- Інтэрнэт-выданьне пра Валнаваху (укр.)
- Данецкая вобласьць у складзе УССР (укр.)