Дэбальцава
| Дэбальцава | |||||
| укр. Дебальцеве | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1878 | ||||
| Горад з: | 1938 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Данецкая | ||||
| Раён: | Дэбальцаўская меская рада | ||||
| Плошча: | 24,31 км² | ||||
| Вышыня: | 308 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2014) | |||||
| колькасьць: | 25 525 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 1049,98 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +380 6249 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 84700—84790 | ||||
| КОАТУУ: | 1410900000 | ||||
| Нумарны знак: | AH / 05 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д.Каардынаты: 48°20′28″ пн. ш. 38°25′40″ у. д. / 48.34111° пн. ш. 38.42778° у. д. | ||||
Дэбальцава на мапе Ўкраіны Дэбальцава | |||||
| http://debaltsevo-rada.dn.ua/ | |||||
Дэба́льцава (па-ўкраінску: Дебальцеве) — горад абласнога значэньня на ўсходзе Ўкраіны, у Данецкай вобласьці, найбуйнейшы чыгуначны вузел Украіны.
Насельніцтва 25,5 тыс. чал. (2014; зь мескай радай 45,6 тыс. чал.)[1]. Знаходзіцца за 74 км ад Данецку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад Дэбальцава заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя ў сувязі з будаўніцтвам Кацярынінскай чыгункі. У 1896 побач быў запушчаны мэханічны завод, ля якога стаў расьці рабочы пасёлак. Хуткаму павелічэньню насельніцтва спрыяла маштабная рэканструкцыыя Дэбальцаўскага чыгуначнага вузла. У 1911 року насельніцтва Дэбальцава дасягнула 20 тыс. чалавек.
У 1921 Дэбальцава атрымала статус места Бахмуцкага павету. Статус гораду пасёлак атрымаў у 1938 годзе, да 1939 року ягонае насельніцтва вырасла да 33 тыс. чалавек.
У 1970-х гадах пабудаваныя новыя мікрараёны са шматпавярховай забудовай «Чаромхі» (на паўночным усходзе гораду), імя 50-годзьдзя Перамогі і «Ўсходні», у 1980-х таксама пабудаваны мікрараён «Фэстывальны».