Канстанцінаўка
| Канстанцінаўка лац. Kanstancinaŭka | |||||
| укр. Костянтинівка | |||||
Меская рада | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1870 | ||||
| Горад з: | 1932 | ||||
| Краіна: | Украіна | ||||
| Вобласьць: | Данецкая | ||||
| Мэр: | Сяргей Давыдаў | ||||
| Плошча: | 66,04 км² | ||||
| Вышыня: | 86 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2025) | |||||
| колькасьць: | ▼ 15 000 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 227,14 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +380 6272 | ||||
| Паштовыя індэксы: | 85100—85129 | ||||
| КОАТУУ: | 1412600000 | ||||
| Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°32′0″ пн. ш. 37°43′0″ у. д. / 48.53333° пн. ш. 37.71667° у. д.Каардынаты: 48°32′0″ пн. ш. 37°43′0″ у. д. / 48.53333° пн. ш. 37.71667° у. д. | ||||
Канстанцінаўка на мапе Ўкраіны Канстанцінаўка | |||||
| Канстанцінаўская меская рада | |||||
Канстанцінаўка (па-ўкраінску: Костянтинівка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці Ўкраіны.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адлегласьць да Данецку — 68 км. Плошча — 1172,72 км². Насельніцтва — 75 тыс. асобаў.
Водныя запасы: рэчка Крывы Торэц (вадазбор ракі Северскі Данец). Даўжыня — 8,36 км, плошча вадастоку — 1590 км², забалочанасьць 0,2%. Клебан-Біцкае вадасхавішча плошчаю 520 га. Зямельны фонд места — 6,598 тыс. га. Карысныя выкапні — гліна й пясок.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Час заснаваньня места — 1870 рок. Заснавальнік — памешчык Намікосаў. Названа ў гонар старэйшага сына Канстанціна. У 1926 року Канстанцінаўка стала пасёлкам гарадзкога тыпу. З 1932 року стала местом абласнога падпарадкаваньня.
З 1931 року ў месьце працуе трамвай.
28 красавіка 2014 року расейскае войска падчас расейска-ўкраінскае вайны захапілі будынак мескага выканкаму й міліцыі[2]. 8 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў. 21 ліпеня 2014 року каля места былі абстраляныя ўкраінскія вайскоўцы. У сярэдзіне верасьня 2014 року ў месьце быў павалены «помнік Леніну»[3].
14 кастычніка 2015 году на Пакроў у Канстанцінаўцы ў храме праваслаўнае царквы была сьвятая літургія[4].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канстанцінаўка — важны асяродак жалезнае прамыславасьці, а таксама шклярскае прамысловасьці і інш.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 94 886 асобаў, зь іх 20,98% вызначылі родную мову ўкраінскую, 78,06% — расейскую, 0,50% — армянскую, 0,06% — беларускую, 0,02% — малдаўскую мовы[5].
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[6]
| Колькасьць | Частка, % | |
| украінцы | 56 226 | 59,3 |
| расейцы | 35 762 | 37,7 |
| армяне | 906 | 1,0 |
| беларусы | 485 | 0,5 |
| азэрбайджанцы | 248 | 0,3 |
| габрэі | 186 | 0,2 |
| Зьмены насельніцтва Канстанцінаўкі | |
|---|---|
| рок | насельніцтва, тыс. чал. |
| 1859 | 0,029 |
| 1923 | 10,9 |
| 1926 | 25,4 |
| 1931 | 57,5 |
| 1937 | 91,4 |
| 1939 | 95,8 |
| 1956 | 90[7] |
| 1959 | 88,7 |
| 1961 | 93 |
| 1962 | 94 |
| 1968 | 104 |
| 1970 | 105,4 |
| 1977 | 111 |
| 1979 | 112 |
| 1981 | 114 |
| 1986 | 114 |
| 1987 | 115 |
| 1989 | 108 |
| 1994 | 105,4 |
| 1998 | 98,3 |
| 2001 | 95,1 |
| 2004 | 90,0 |
| 2005 | 88,3 |
| 2009 | 81,4 |
| 2011 | 79,1 |
| 2014 | 76,1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 лютого 2025 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2025
- ^ https://web.archive.org/web/20141203023013/http://www.konstantinovka.com.ua/news/2014/04/konstantinovku_zahvatili_sily_samooborony_doneckoy_narodnoy_respubliki
- ^ http://espreso.tv/news/2014/09/19/na_donechchyni_znovu_povalyly_byust_lenina
- ^ Храм УПЦ КП відкриють у Костянтинівці на Донеччині
- ^ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- ^ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
- ^ 1 красавіка 1956
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Костянтинівка — твае место
- Здымкі места
- Діаграма найвищих споруд Костянтинівки
- Костянтинівка — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
- Військові взяли під контроль місто Костянтинівка на Донеччині, — Тимчук