Афанасій Мацвеевіч Сялішчаў
| Афанасій Мацвеевіч Сялішчаў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 11 (23) студзеня 1886 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 снежня 1942[1] (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | сацыялінгвіст, дыялектолаг |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Самуіл Барысавіч Бернштэйн і Віктар Яўгенавіч Гусеў |
| Член у | |
Афана́сій Мацве́евіч Сялі́шчаў 11 (23) студзеня 1886, Валова, Арлоўская губерня[3] — 6 снежня 1942, Масква) — савецкі лінгвіст-славіст, член-карэспандэнт АН СССР (1929), член-карэспандэнт Балгарскай АН (1931).
Унёсак у навуку
[правіць | правіць зыходнік]Сялішчаў — адзін з буйнейшых рускіх славістаў XX стагоддзя[4], аўтар прац па гісторыі рускай мовы, параўнальнай граматыцы славянскіх моў, па славянскіх гаворках у Албаніі і Македоніі (якія ў далейшым ляглі ў аснову літаратурнай македонскай мовы), па балканістыцы, па славянскай палеаграфіі і тапаніміцы. Лічыў македонскія гаворкі часткай балгарскай мовы і рэзка крытыкаваў «сербізуючую» канцэпцыю югаслава А. Беліча, аднак пярэчыў, калі ў Балгарыі з яго тэорыі рабіліся палітычныя высновы аб прыналежнасці тэрыторый[5]. Паводле Бернштэйна, у далейшым у сваім курсе славянскай філалогіі, прачытаным у 1938 г., Сялішчаў згадаў македонскую як асобую мову і ўхваліў артыкул Бернштэйна пра македонскую мову для ВСЭ[6]. У выдадзеных у 1968 годзе «Выбраных працах» Сялішчава македонскія гаворкі прадстаўлены як частка «балгарскай моўнай тэрыторыі»[7].
Аўтар буйной працы па дыялекталогіі «Дыялекталагічны нарыс Сібіры» (выпуск 1, 1921), сацыялінгвістычных прац пра змены ў рускай мове пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі: «Мова рэвалюцыйнай эпохі» (1928; неўзабаве праца стала паўзабароненай праз цытаты з Троцкага, Каменева і інш., у 1935 раскрытыкавана ў «Правде» і знята, у 2003 перавыдадзена), «Пра мову сучаснай вёскі» (1939). Пасмяротна выдадзена кніга «Стараславянская мова» ў дзвюх частках (1951—1952) — адно з найлепшых апісанняў мовы старажытнейшых пісьмовых помнікаў, якое таксама мае значэнне падручніка; праца перавыдавалася ў 2001 і 2006 гг.
Унёсак у адукацыю
[правіць | правіць зыходнік]А. М. Сялішчаў актыўна распрацоўваў праграмы вучэбных курсаў па славянскіх мовах. У рукапісах захаваліся праграмы яго курсаў «Параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (1922—1923 гг.), «Уводзін у славянскую філалогію» (1938 г.), «Уводзін у славяна-рускую этналогію», праграмы па балгарскай мове, гісторыі і дыялекталогіі польскай мовы. Для аспірантаў навуковец падрыхтаваў агульную Праграму курсаў па славістыцы, якае дае паглыбленае ўяўленне пра балгарскую, сербахарвацкую, славенскую, сербалужыцкую і палабскую мовы; дапаможнік па курсах паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моў[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Селищев Афанасий Матвеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Селищев Афанасий Матвеевич // Селищев Афанасий Матвеевич — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Цяпер — Валоўскі раён, Ліпецкая вобласць.
- ↑ Селищев, А. М. Забайкальские старообрядцы.. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 11 лютага 2013.
- ↑ С. Б. Бернштейн. Зигзаги памяти, М., 2002, с. 228: «У прадмове перакладчыка было напісана, што Сялішчаў „един от най-авторитетните защитници на българските права над Македония“. Гэта выклікала страшны гнеў Афанасія Мацвеевіча… „Гэта справа балгар, і нам не варта ўмешвацца ў іх справы, — казаў Сялішчаў. — Фарміраванне нацыянальнай свядомасці — складаны працэс… гэта справа палітыкаў, а не навукоўцаў“».
- ↑ Там жа.
- ↑ Селищев, А. М. Избранные труды, Москва, 1968, с. 580—581
- ↑ Свиридова, Т. М. Вклад А. М. Селищева в развитие славистической подготовки русистов // V Селищевские чтения: международный сборник научных трудов, посвященный 130-летию со дня рождения Афанасия Матвеевича Селищева. — Елец, 2016. — С. 5—8.
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Лівенскім павеце
- Памерлі 6 снежня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Данілаўскіх могілках
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Акадэмікі Балгарскай АН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Славісты Расійскай імперыі
- Дыялектолагі
- Русісты