Іпр
| Горад | |||||
| Іпр (Іпер) | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Ieper | |||||
|
|||||
| 50°51′ пн. ш. 02°53′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Фландрыя | ||||
| Правінцыя | Заходняя Фландрыя | ||||
| Мэр | Люк Дэханэ | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 130,61 км² | ||||
| Водныя аб’екты | Canal Ypres-Comines[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 34 812 чалавек (2008) | ||||
| Шчыльнасць | 267 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 057 | ||||
| Паштовыя індэксы | 8900, 8902, 8904, 8906, 8908 | ||||
|
|
|||||
|
ieper.be (гал.)(фр.)(англ.)(ням.) |
|||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Іпр (нідэрл.: Ieper [ˈipər], фр.: Ypres, з.-флам.: Yper), Іперн (ням.: Ypern) — горад, размешчаны на паўночным захадзе Бельгіі, у правінцыі Заходняя Фландрыя, каля мяжы з Францыяй, у складзе еўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы ў VIII стагоддзі, Іпр быў адным з самых багатых гарадоў сярэдневяковай Еўропы, з насельніцтвам у 80 тысяч жыхароў. У XII—XIV стагоддзях ён аспрэчваў у Бругэ і Гента званне галоўнага цэнтра цэхавага сукнаробства ў Фландрыі. Зацяжная аблога англічанамі падчас Стагадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. У канцы XVI стагоддзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсен (заснавальнік янсенізму), у Іпры жыло ўжо не больш за пяць тысяч чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад не раз падвяргаўся аблогам.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Іпр забяспечыў сабе месца ў сусветнай гісторыі як ключавы пункт Заходняга фронту Першай сусветнай вайны. Іпрскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлор — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.
З 250 000 салдат Антанты, якія загінулі каля Іпра, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзведзеная на брытанскія сродкі трыўмфальная арка — так званыя Мененскія вароты. На мануменце выбіты імёны 54 тысяч загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусветнай вайны. Увогуле вакол горада налічваецца не менш за сто сорак вайсковых могілак і мемарыялаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1986 год — 35 тыс. чал.[1]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Стары горад быў амаль цалкам знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаванні былі пазней адноўлены. Першае месца сярод іх займае выбітны помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бефруа (1304). У гарадскім саборы Св. Марціна (XIII—XV стст.) Янсен. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага знішчэння (і наступнага аднаўлення) еўрапейскага горада па прычыне ваенных дзеянняў.
Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касцюміраваны Фестываль Кошак, у памяць пра жудасную традыцыю, якая існавала аж да пачатку XIX стагоддзя: скідваць жывых кошак з гарадской вежы. Апагеем свята становіцца скіданне з вежы цацачных катоў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ипр // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 191. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cats Parade Архівавана 15 чэрвеня 2006.
![Герб[d]](/media/wikipedia/commons/9/98/Wapenschild-ieper.jpg)