Іосіф Юльевіч Каракіс
| Іосіф Юльевіч Каракіс | |
|---|---|
| укр.: Йосип Юлійович Каракіс | |
| Іосіф Каракіс у 1970-я гады. | |
| Род дзейнасці | архітэктар, горадабудаўнік, выкладчык універсітэта, генеральны падрадчык, preservationist, педагог |
| Дата нараджэння | 16 (29) мая 1902 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 лютага 1988 (85 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Irma Karakis[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Аўтограф |
|
Іосіф Юльевіч Каракіс (16 (29) мая 1902, Балта, Балцкі павет[d], Падольская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1988, Кіеў) — украінскі савецкі архітэктар, горадабудаўнік і педагог, адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў кіеўскай архітэктурнай школы XX стагоддзя. Аўтар больш за 40 тыпавых праектаў школ і грамадскіх і жылых будынкаў у Кіеве і іншых гарадах СССР. Працаваў у стылях канструктывізм, неакласіцызм і мадэрнізм.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1902 годзе ў мястэчку Балта (цяпер Адэская вобласць, Украіна) у яўрэйскай сям’і. У 1909—1917 гадах вучыўся ў Вінніцкім рэальным вучылішчы, дзе праявіў цікавасць да жывапісу і архітэктуры. У 1917—1919 гадах працаваў памочнікам дэкаратара ў гарадскім тэатры Вінніцы[1], а падчас грамадзянскай вайны служыў маляром і мастаком у 14-й арміі Чырвонай арміі.
У 1922 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага інстытута народнай гаспадаркі, але праз год перавёўся на факультэт жывапісу Кіеўскага мастацкага інстытута, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам прафесара Якава Штэйнберга[2]. У 1925 годзе паступіў на архітэктурны факультэт таго ж інстытута, а ў 1929 годзе скончыў яго з адзнакай. З 1926 года працаваў тэхнікам на будаўніцтве Кіеўскага чыгуначнага вакзала пад кіраўніцтвам архітэктара А. Вербіцкага[3].
З 1931 года выкладаў у Кіеўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце[4]. У 1930-1940-я гады працаваў у праектных арганізацыях «Укрграмадпраект» і Наркамасвеце УССР, майстэрнях Ваенпраекта[5]. У гэты перыяд ён стварыў шэраг буйных праектаў, сярод якіх:
- Дом Чырвонай Арміі і Флота ў Кіеве (1931);
- Дом Чырвонай Арміі ў Вінніцы (1934—1935);
- Габрэйскі тэатр у Кіеве (1936—1939)[6];
- Мастацкая школа ім. Т. Шаўчэнкі, зараз Нацыянальны музей гісторыі Украіны (1937—1939).
- Тыпавы праект Гарнізоннага дома афіцэраў (Дома Авацыі) (1932—1933). Праект рэалізаваны на тэрыторыі УССР у Гуйве, Луганску, Харкаве[7], Звягелі (Ноўгарадзе-Валынскім), Азёрным[8] і РСФР у Варонежы[9] і Энгельсе. Усяго планавалася пабудаваць паводле дадзенага тыпавога праекта 12 будынкаў у розных гарадах СССР[10].
Ваенныя гады
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе Каракіс быў эвакуіраваны на ўсход. У 1942—1944 гадах ён з’яўляецца галоўным архітэктарам і кіраўніком архітэктурна-будаўнічага бюро Фархадскай ГЭС (Узбекістан)[11][12].
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны Каракіс быў пераведзены ў Кіеў і аднавіў выкладчыцкую і праектную дзейнасць. У 1950-х ён стаў вядучым архітэктарам інстытута «Дзіпраград» (дзяржаўны інстытут праектавання гарадоў) і пазней «КіеўЗНДІЭП» (Украінский занальны навукоува-даследчы і праектны інстытут эксперыментальнага праектавання) дзе з 1963 па 1976 гады кіраваў аддзелам тыпавых праектаў школ.
Паводле ацэнак даследнікаў, паводле яго тыпавых праектаў у СССР пабудавана звыш 4500 школ[1].
Памёр Каракіс Іосіф Юльевіч 23 лютага 1988 года ў Кіеве.
Рэпрэсіі і ідэалагічны ціск
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1951 года Каракіс падпаў пад ідэалагічны пераслед у рамках кампаніі «барацьбы з касмапалітызмам» і антыяўрэйскай кампаніяй у СССР 1948—1953 гг. Яго абвінавацілі ў празмерным выкарыстанні нацыянальных і барочных матываў у архітэктуры, а пасля ў зацятай прыхільнасці да стылістыцы архітэктуры канструктывізму да вайны. На сходзе ў Кіеўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце яму прапанавалі публічна пакаяцца, але ён адказаў: «Я всегда жил и работал по совести…», выклікаўшы апладысмэнты слухачоў. Пасля гэтага яго звольнілі з інстытута і пазбавілі магчымасці выкладаць. У яго абарону выступілі студэнты, якія накіравалі адміністрацыі «ліст трынаццаці», патрабуючы вяртання архітэктара да выкладання. Іосіф Юльевіч быў абвінавачаны ў «украінскім буржуазным нацыяналізме», а праз некаторы час — у касмапалітызме[5][13][14][15][3][16].
Украінскае барока ў творчасці
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурная спадчына Каракіса адлюстроўвае ўплыў украінскага нацыянальнага стылю і барочных матываў. У яго пасляваенных будынках, асабліва ў гасцініцы «Украіна» (былы «Кастрычнік») Луганск, (1947—1950), даследчыкі адзначаюць выкарыстанне дэкаратыўных элементаў, якія паходзяць з украінскага барока: мазаічныя ўзоры, кампазіцыйныя формы, арнаментальныя карнізы, фігурныя шчыты[17][5][16]. Падобныя элементы часта ўключаліся архітэктарам таксама ў распрацаваныя ім тыпавыя праекты 1950-х гг.
Ацэнка творчасці
[правіць | правіць зыходнік]Паводле былога старшыні Нацыянальнага саюза архітэктараў Украіны Ігара Шпары, «Каракіс шмат пабудаваў ва Украіне, і яго творчасць пакінула сур’ёзны след на абліччы Кіева»[18]. Культуролаг Андрэй Пучкоў адзначаў, што яго працы «спалучаюць прафесійную дакладнасць з мастацкай пластычнасцю і адчуваннем месца». Даследчык Эдуард Хадакоўскі называў яго «адным з найбольш паслядоўных прадстаўнікоў украінскага канструктывізму», які «захоўваў ідэю гармоніі паміж функцыяй і нацыянальнай формай нават у часы ідэалагічнага ціску».
Працаваў у плыні канструктывізму і неакласіцызму, імкнуўся спалучыць функцыянальнасць і эстэтыку, улічваючы гістарычнае асяроддзе горада. У неакласічнай савецкай архітэктуры шырока выкарыстоўваў матывы архітэктуры барока, за што ў 1951 годзе быў абвінавачаны ва ўкраінскім буржуазным нацыяналізме.
Быў адным з ініцыятараў стандартызацыі школьнага будаўніцтва ў СССР і выступаў за захаванне архітэктурнай спадчыны[19][20].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Каракіс пахаваны на Байкавых могілках у Кіеве.
У 2000-х гадах у Кіеве і Вінніцы былі арганізаваны выставы, прысвечаныя яго архітэктурнай спадчыне і вучням архітэктара.
На гонар Іосифа Каракіса названа Спецыялізаваная школа № 80 у Кіеве.
На 115 гадавіну выйшла фундаментальнае выданне ўнука Каракіса Алег Юнакоў «Архитектор Иосиф Каракис», прысвечанае жыццю, творчасці і лёсу дойліда[4].
Асноўныя архітэктурныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Спіс рэалізаваных архітэктурных аб'ектаў Іосіфа Каракіса
- Дом Чырвонай Арміі і Флота ў Кіеве (1931)[21].
- Мастацкая школа ім. Т. Шаўчэнкі, зараз Нацыянальны музей гісторыі Украіны (1937—1939).
- Жылы дом каманднага складу па вул. Інстытуцкая, 15-17, Кіеў (1935—1937)[22];
- Дзіцячы садок № 1 «Орлятка» завода «Арсенал» (1940);
- Дом Чырвонай Арміі ў Вінніцы (1934—1935);
- Тыпавы праект Гарнізоннага дома афіцэраў (Дома Авацыі) (1932—1933) у Гуйве, Луганску, Харкаве[7], Звягелі (Ноўгарадзе-Валынскім), Азёрным[8], Варонежы[9] і Энгельсе.
- Гасцініца «Украіна» (былы «Кастрычнік») Луганск, (1947—1950),
- Аўтар больш за 40 тыпавых праектаў школ, паводле якіх пабудавана больш за 4500 навучальных устаноў на тэрыторыі СССР[1].
- Верагодна, мае дачыненне да аб’ёмных і планіровачных рашэнняў тыпавога праекта Дома Чырвонай арміі з залай на 750 месцаў у Полацку, Заслонаве, Стараканстанцінаве[23].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Иосиф Каракис: Ирония судьбы // Архитектор Иосиф Каракис: Судьба и творчество (Альбом-каталог к столетию со дня рождения) / Под ред. Бабушкин С. В., Бражник Д., Каракис И. И., А. Пучков; Сост. Д. Бражник, И. Каракис, И. Несмиянова. — Киев, 2002. — С. 13. — 102 с. — ISBN 966-95095-8-0.
- ↑ Трансфармацыя парадыгм у конкурсах на забудову цэнтру Кіева (1930-40-я гг.)
- ↑ а б Юрий Бородкин, Татяна Власова, Сергей Нивин. [Киевский архитектор Иосиф Каракис // Мастера Архитектуры. АРХ3. Архитектура СССР. Май — Июнь 1991. Киевский архитектор Иосиф Каракис] // Мастера Архитектуры. АРХ3. Архитектура СССР. — 1991. — С. 67. — ISSN 0004-1939.
- ↑ а б Архитектор Иосиф Каракис / О. Юнаков. — Нью-Йорк: Алмаз, 2016. — 544 с., ил. — ISBN 978-1-68082-000-3. (руск.)
- ↑ а б в Елена Олейник Архитектор, который решил формулу Киева(руск.) // Архитектура и Престиж : журнал. — 2002. — № 2 (22). — С. 114.
- ↑ Нове місто(укр.) // Соціалістичний Київ. — 1933. — № 1—2. — С. 28. (укр.)
- ↑ а б Военвед. Брошенный городок (укр.). Накипіло (9 лістапада 2017). Праверана 10 лістапада 2025.
- ↑ а б Гарнизон Озерное. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ а б Дом Авиации в Воронеже (руск.). Воронежский исторический форум (12 красавіка 2019). Праверана 10 лістапада 2025.
- ↑ Екимов Дом Авиации // Газета Коммуна Воронеж. — 1935.
- ↑ Фархадская гидроэлектростанция // Большая советская энциклопедия, 2—е издание. — 1956. — С. 546. — (№ 44).
- ↑ Сборник Художников Украины (украинский) (укр.). — Киев: Издательство Академии Наук УССР, 1973. — С. 97. (укр.)
- ↑ Дмитрий Червинский. Жизнь замечательных людей: Вековой юбилей зодчего. — Киев Еврейский, 2002. — № 8 (25) август. — С. 6.
- ↑ Татьяна Чербова. Архитектор Иосиф Каракис хотел, чтобы старые украинцы жили, как новые(руск.) : газета. — «Бульвар», 2003. — № 44 (418), октябрь. — С. 14.
- ↑ Исаак Вайншельбойм. Династия(руск.) : журнал. — Метро, 2004. — Т. 5 ноября—11 ноября. — № 40. — С. 113.
- ↑ а б Пучков А. Киевский архитектор Иосиф Каракис: К вопросу о ковке мастера в тиглях советской эпохи // МІСТ: Мистецтво, історія, сучасність, теорія : зборнік. — 2013. — № 9. — С. 176-209.
- ↑ Ерофалов Б. Л. Печерск Иосифа Каракиса(руск.). — А.С.С, 2002. — № 6. — С. 46—47.
- ↑ Ежов В. Полвека глазами архитектора. — К.: КНУСА, 2001. — С. 174. (руск.)
- ↑ Пучков А. Киевский архитектор Иосиф Каракис: К вопросу о ковке мастера в тиглях советской эпохи // МІСТ: Мистецтво, історія, сучасність, теорія. — 2013. — № 9. — С. 176-209.
- ↑ Вони будували Київ: Йосип Каракіс (укр.). ТиКиїв - голос твого міста. Праверана 10 лістапада 2025.
- ↑ Йосип Каракіс — буржуазний націоналіст, який збудував Київ. Архівавана з першакрыніцы 21 січня 2015. Праверана 8 листопада 2015.
- ↑ WebCite query result. www.webcitation.org. Праверана 10 лістапада 2025.
- ↑ Забела Р. А.. Будынак былога Дома афіцэраў у Полацку: вынікі даследванняў 2021–2024 гг. . Даклады ўдзельнікаў круглага стала «Краязнаўчы рух на Полаччыне: вопыт, дасягненні і магчымасці» (13 сакавіка 2025).
- Асобы
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Падольскай губерні
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Мастакі СССР
- Архітэктары-мадэрністы
- Тэарэтыкі архітэктуры
- Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам
- Архітэктары Кіева
- Педагогі Украіны
- Архітэктары Украіны