Перайсці да зместу

Міжнародны стандартны серыйны нумар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ISSN)
Міжнародны стандартны серыйны нумар
Абрэвіятура ISSN
Арганізацыя Міжнародны цэнтр ISSN
Дата ўвядзення 1976 (50 гадоў таму) (1976)
Выдадзена > 2,500,000
Колькасць лічбаў 8
Кантрольная лічба Узважаная сума
Прыклад 2049-3630
Сайт issn.org

ISSN (англ.: International Standard Serial NumberМіжнародны стандартны серыйны нумар) — васьмізначны нумар, які выкарыстоўваецца для ўнікальнай ідэнтыфікацыі перыядычнага выдання (часопіса, газеты, бюлетэня і г.д.)[1].

ISSN дапамагае адрозніваць выданні з аднолькавымі назвамі. Коды выкарыстоўваюцца пры замове, каталагізацыі, міжбібліятэчным абанеменце і іншых працэсах, звязаных з серыйнай літаратурай[2].

Гісторыя і стандартызацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма ISSN была ўпершыню распрацавана як міжнародны стандарт Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) у 1971 годзе і апублікавана як ISO 3297 у 1975 годзе[3]. За падтрыманне стандарту адказвае падкамітэт ISO TC 46/SC 9.

Коды ISSN прысвойваюцца сеткай Нацыянальных цэнтраў ISSN, якія звычайна знаходзяцца ў нацыянальных бібліятэках і каардынуюцца Міжнародным цэнтрам ISSN у Парыжы. Міжнародны цэнтр — гэта міжурадавая арганізацыя, створаная ў 1974 годзе па пагадненні паміж ЮНЕСКА і ўрадам Францыі.

Калі перыядычнае выданне з аднолькавым зместам публікуецца больш чым на адным тыпе носьбіта, кожнаму тыпу носьбіта прысвойваецца асобны ISSN. Напрыклад, многія серыялы публікуюцца як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе. Сістэма ISSN адносіць гэтыя тыпы да:

  • Друкаваны ISSN (p-ISSNprint ISSN);
  • Электронны ISSN (e-ISSNelectronic ISSN)[4].

Акрамя таго, паводле стандарту ISO 3297:2007, кожнаму серыялу ў сістэме прысвойваецца звязальны ISSN (ISSN-Llinking ISSN). Гэта унікальны ідэнтыфікатар для ўсіх версій серыяла, якія змяшчаюць аднолькавы кантэнт на розных носьбітах. Як правіла, ён супадае з ISSN першага апублікаванага носьбіта (звычайна друкаванага)[5][6].

Фармат ISSN уяўляе сабой васьмізначны код, падзелены злучком на два чатырохзначныя лікі[1]. Апошняя лічба, якая можа быць ад 0 да 9 або X, з’яўляецца кантрольнай лічбай.

Напрыклад, ISSN часопіса Hearing Research — 0378-5955, дзе апошняя 5 — кантрольная лічба. Каб вылічыць кантрольную лічбу, выкарыстоўваецца наступны алгарытм:

  1. Кожная з першых сямі лічбаў ISSN памнажаецца на яе пазіцыю ў ліку, лічачы справа (8, 7, 6, 5, 4, 3, 2).
  2. Затым вылічваецца астача ад дзялення гэтай сумы на 11:
  3. Калі астача роўная 0, кантрольная лічба роўная 0. У адваротным выпадку астача аднімаецца ад 11:

Такім чынам, кантрольная лічба роўная 5. Калі вынік роўны 10, кантрольная лічба пазначаецца як вялікая літара X.

Параўнанне з іншымі ідэнтыфікатарамі

[правіць | правіць зыходнік]

ISSN і ISBN падобныя па канцэпцыі, але ISBN прысвойваецца асобным кнігам. ISBN можа быць прысвоены асобным выпускам серыі ў дадатак да кода ISSN для серыі ў цэлым. У адрозненне ад ISBN, ISSN з’яўляецца ананімным ідэнтыфікатарам, звязаным з назвай перыядычнага выдання, і не змяшчае інфармацыі пра выдаўца ці яго месцазнаходжанне. Па гэтай прычыне новы ISSN прысвойваецца выданню кожны раз, калі яно істотна змяняе назву.

  1. а б What is an ISSN? (англ.). ISSN International Centre. Архівавана з першакрыніцы 16 July 2014. Праверана 13 July 2014.
  2. Collection Metadata Standards (англ.). British Library. Архівавана з першакрыніцы 15 July 2014. Праверана 14 July 2014.
  3. ISSN, a Standardised Code (англ.). ISSN International Centre. Архівавана з першакрыніцы 16 July 2014. Праверана 13 July 2014.
  4. ISSN InterNational Centre. The ISSN for electronic media (англ.). ISSN. Архівавана з першакрыніцы 11 October 2017. Праверана 3 красавіка 2020.
  5. 3. ISSN Manual (PDF)(англ.). Paris: ISSN International Centre. January 2015. pp. 14, 16, 55–58. Архівавана з арыгінала (PDF) 12 July 2020. Праверана 22 October 2018.
  6. Linking ISSN (ISSN-L) (англ.)(недаступная спасылка). www.nationallibrary.fi. Архівавана з першакрыніцы 26 September 2015. Праверана 23 December 2018.