Перайсці да зместу

Пятроўшчына (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пятро́ўшчына — прадмесце Мінска і колішняя вёска, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы горада, на беразе ракі Мышкі (прыток Свіслачы).

Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Грушаўкі.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1567 годзе як сяло Пятровічы, што належала П. Крантоўскаму і У. Хмялеўскаму. У XVIIXVIII стагоддзях сустракаецца спаланізаваная назва «Петраўшчызна»[1]. У 1791 годзе быў маёнтак, карчма, 23 дымы. У сярэдзіне XIX стагоддзя — уласнасць Н. Чарноцкага[1]. У 1897 годзе Пятроўшчына — вёска Сеніцкай воласці, 43 двары, 272 жыхары, капліца, брама, карчма. У 1917 годзе 44 двары, 240 жыхароў, маёнтак (39 жыхароў), карчма і кузня[2].

У 1924 годзе ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага раёна, з 1957 года ў Шчомысліцкім сельсавеце. У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая вуліца Прылуцкая стала вуліцай Пятроўшчына, вуліца Вадаправодная перайменаваная ў завулак Пятроўшчына[3]. Масавы знос вёскі распачаўся ў другой палове 2000-х, калі паўсталі дамы ў квартале праспектаў Дзяржынскага і Газеты Праўда і вуліцы Алібегава. Вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Пятроўшчына.

Сучаснасць

Захаваліся вуліца і завулак Пятроўшчына. У гонар вёскі названая станцыя метро Пятроўшчына. Захаваліся вясковыя могілкі.

Зноскі

Літаратура