Windows Communication Foundation
Windows Communication Foundation | |
---|---|
Тып | Framework |
Распрацоўшчык | Microsoft |
Аперацыйная сістэма | Windows Server 2003 Service Pack 1, Windows Vista, Windows XP Service Pack 2 |
Апошняя версія | У складзе .NET Framework 4 (12 красавіка 2010) |
Ліцэнзія | Прапрыетарнае праграмнае забеспячэнне |
Сайт | msdn.microsoft.com/ru-ru… |

Windows Communication Foundation (WCF) — праграмны фреймворк, які выкарыстоўваецца для абмену данымі паміж праграмамі. Уваходзіць у склад .NET Framework[1]. Да свайго выпуску ў снежні 2006 года ў складзе .NET Framework 3.0, WCF быў вядомы пад кодавым імем Indigo.
WCF робіць магчымым пабудову бяспечных і надзейных транзакцыйных сістэм праз спрошчаную уніфікаваную праграмную мадэль міжплатформеннага ўзаемадзеяння. Камбінуючы функцыянальнасць існуючых тэхналогій .NET па распрацоўцы размеркаваных прыкладных праграм (ASP.NET XML Web Services — ASMX, WSE 3.0, .NET Remoting, .NET Enterprise Services і System.Messaging), WCF дае адзіную інфраструктуру распрацоўкі, якая, пры ўмелым ўжыванні, павышае прадукцыйнасць і зніжае выдаткі на стварэнне бяспечных, надзейных і транзакцыйных Web-службаў новага пакалення. Закладзеныя ў яе прынцыпы інтэраперабельнасці (функцыянальнай сумяшчальнасці) дазваляюць арганізаваць працу з іншымі платформамі, для чаго выкарыстоўваюцца тэхналогіі ўзаемадзеяння платформаў, напрыклад WSIT, якія распрацоўваюцца на базе адкрытага зыходнага кода.
Хостынг
[правіць | правіць зыходнік]Клас службы WCF не можа існаваць самастойна. Кожная служба WCF павінна знаходзіцца пад кіраваннем пэўнага працэсу Windows, які называецца хоставым працэсам. Існуе некалькі варыянтаў хостынга:
- Аўтахостынг (гэта значыць хост-працэсам з'яўляецца, напрыклад, кансольная або графічная праграма)
- Хостынг у адной са службаў Windows
- Хостынг з выкарыстаннем IIS (Internet Information Server) або WAS (Windows Activation Services).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Professional WCF 4: Windows Communication Foundation with .NET 4. — 2011. — ISBN 978-5-8459-1713-3.
- Windows Communication Foundation for .NET Framework 3.5. — 2008. — ISBN 978-5-94074-465-8, 978-0-321-44006-8.
- Джувел Лёве. Стварэнне службаў WCF. — 2008. — ISBN 978-5-91180-763-4.