Перайсці да зместу

Ticket to Ride (песня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ticket to Ride
Сінгл The Beatles
з альбома Help!
Бок «А» «Ticket to Ride»
Бок «Б» «Yes It Is»
Выпушчаны 9 красавіка 1965 (Вялікабрытанія),
19 красавіка 1965 (ЗША)
Мова англійская
Фармат 7"
Запісаны 15 лютага 1965
Жанр паўэр-поп[1], джэнгл-поп[2], фолк-рок[3]
Кампазітар Ленан — Мак-Картні
Працягласць 3:10
Лэйбл Parlophone, Capitol
Прадзюсар Джордж Марцін
Аўтар песні Джон Ленан[4] і Пол Мак-Картні[4]
The Beatles, храналогія сінглаў
«I Feel Fine»
(1964)
«Ticket to Ride»
(1965)
«Help!»
(1965)
Ticket to Ride
Выканаўца The Beatles
Альбом Help!
Дата выпуску 6 жніўня 1965
Дата запісу 15 лютага 1965
Жанр рок
Мова песні англійская
Працягласць 3:10
Лэйбл EMI, Parlophone, Capitol
Аўтар Ленан — Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Help!»
«You’re Going to Lose That Girl»
(6)
«Ticket to Ride»
(7)
«Act Naturally»
(8)

«Ticket to Ride» (назва літаральна перакладаецца як «Білет да Райда» або «Білет для паездкі», але сэнс назвы неадназначны, гл. ніжэй раздзел «Значэнне назвы песні») — песня гурта «The Beatles», якая была ўпершыню выпушчана ў выглядзе сінгла 9 красавіка 1965 года і ўвайшла таксама ў альбом Help!. Песня была запісана 15 лютага 1965 года ў студыі «Эбі-Роўд».

У 2004 годзе песня заняла 384-ю пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone. Брытанскі часопіс New Musical Express уключыў дадзеную кампазіцыю ў свой спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў», размясціўшы яе ў ім на 311-й пазіцыі[5].

Гісторыя песні

[правіць | правіць зыходнік]

Песня была напісана Джонам Ленанам (прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Ленану і Мак-Картні, нягледзячы на тое, што ўнёсак Мак-Картні ў гэтую песню застаецца пад пытаннем). Паводле Ленана, унёсак Мак-Картні абмежаваўся толькі «той манерай, якой Рынга граў на ўдарных»[6]. Аднак сам Мак-Картні адзначаў, што гэтую песню яны «напісалі разам… Мы селі і працавалі над ёй поўныя тры гадзіны»[7].

Паводле Ленана, завяршальны фрагмент песні (са словамі «My baby don’t care») быў адным з яго найлюбімейшых фрагментаў усёй песні[6]. Пасля распаду «The Beatles» Ленан з гонарам заяўляў, што кампазіцыя «Ticket to Ride» была прадвеснікам жанра «хеві-метал»[6] праз гудзенне басу, частае паўтарэнне ўдарных і перагружаныя гітарныя партыі.

Значэнне назвы песні

[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне назвы песні не зусім яснае, існуе некалькі магчымых трактовак:

  • «Гарадок Райд на востраве Уайт» — стрыечная сястра Мак-Картні з мужам утрымлівалі ў гэтым горадзе паб; у пачатку 1960-х Мак-Картні і Ленан аўтаспынам дабіраліся да гэтага горада (паводле версіі Мак-Картні, прадстаўленай Бары Майлсу)[7][8].
  • «Дзяўчына, якая сыходзіць (to ride out) ад таго, хто вядзе аповед»[8][9].
  • Зварот Ticket to ride быў нібыта выдуманы Ленанам у дачыненні да картак аб стане здароўя, якія выдаваліся гамбургскім прастытуткам у 1960-я гады[9] («The Beatles» гралі ў Гамбургу на заранку сваёй музычнай кар'еры; на той час слова «ride/riding» стала слэнгавым выразам для абазначэння сексуальнай сувязі).
  • Існуе таксама міф (агучаны амерыканскім радыёвядоўцам Кейзі Кейсемам) пра тое, што першапачаткова песня была нібыта напісана і запісана як «Ticket to Rye» (Рай — гарадок ва Усходнім Сусексе), аднак назва песні была зменена дзеля слухачоў з ЗША і іншых краін, якія, магчыма, не зразумелі б адсылкі да гэтага горада.

Запіс і выхад песні

[правіць | правіць зыходнік]

Песня была запісана на працягу трохгадзіннай сесіі ў студыі «Эбі-Роўд» 15 лютага 1965 года — гэта была першая сесія, прысвечаная альбому Help!. Для запісу песні ўдзельнікі гурта ўпершыню прымянілі новы для сябе спосаб — калі раней яны запісвалі ўсе партыі адначасова, як бы імітуючы жывы выступ, то на гэты раз асобныя партыі на розных дарожках запісваліся асобна: спачатку была запісана партыя басу і ўдарных, затым — рытм- і сола-гітара, затым вакал Джона Ленана (былі запісаны дзве партыі, якія потым былі зведзены ў адну) і, нарэшце, бубен, падгалоскі і воплескі, якія занялі чацвёртую дарожку. Пры запісе гэтай песні Мак-Картні ўпершыню выконваў партыю сола-гітары.

Песня «Ticket to Ride» была выпушчана 9 красавіка 1965 года ў Вялікабрытаніі і 19 красавіка ў ЗША на аднайменным сінгле (на адваротным баку знаходзілася песня «Yes It Is»). У ЗША песня займала першую пазіцыю Billboard Hot 100 на працягу тыдня, у Вялікабрытаніі яна лідыравала ў UK Singles Chart на працягу трох тыдняў.

У запісе ўдзельнічалі

[правіць | правіць зыходнік]

Прыём крытыкай

[правіць | правіць зыходнік]

Многія крытыкі (у іх ліку Рычы Антэрбергер і Іэн Макдональд) успрынялі песню «Ticket to Ride» як значную падзею на шляху развіцця музычнага стыля «The Beatles». Антэрбергер адзначаў, што «рытм у „Ticket to Ride“ больш жорсткі і цяжкі, чым ва ўсіх папярэдніх выступах „The Beatles“, асабліва ў дачыненні да адбівак Рынга Стара»[10]. Макдональд адзначыў, што гэтая песня «псіхалагічна глыбейшая за ўсё, што „The Beatles“ запісалі дагэтуль»[11].

Сярод вядомых перапевак песні можна згадаць:

Культурны ўплыў

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аркестраваная версія песні ледзь улоўная ў заканчэнні свежых выданняў альбома The Dark Side of the Moon гурта «Pink Floyd». Верагодней за ўсё, гэта — памылка рэжысёраў запісу: і «The Beatles», і «Pink Floyd» запісваліся ў «Эбі-Роўд».
  • З песняй «Ticket to Ride» перагукаецца песня «Artificial Energy» гурта The Byrds з альбома The Notorious Byrd Brothers (1968).
  • Песня «Ticket to Ride» стала першай песняй «The Beatles», чыя працягласць перавысіла 3 хвіліны[8].

Удзел у хіт-парадах

[правіць | правіць зыходнік]
  1. McKinney 2003, p. 398.
  2. Andrew Grant Jackson. 1965: The Most Revolutionary Year in Music (англ.). — Thomas Dunne Books, 2015. — С. 16. — ISBN 9781250059628.
  3. Icons of Rock. — ABC-CLIO. — С. 170—. — ISBN 978-0-313-33845-8.
  4. а б в г ISWC Network Праверана 27 кастрычніка 2019.
  5. NME The 1000 Greatest Albums 2015 UK
  6. а б в David Sheff. All We Are Saying: The Last Major Interview with John Lennon and Yoko Ono (англ.). — New York: St. Martin’s Press, 2000. — С. 196. — ISBN 0-312-25464-4.
  7. а б Barry Miles. Paul McCartney: Many Years From Now (англ.). — New York: Henry Holt & Company, 1997. — С. 193. — ISBN 0-8050-5249-6.
  8. а б в Біблія Бітлз — «Ticket to Ride» Архіўная копія ад 1 жніўня 2009 на Wayback Machine (англ.), спасылка праверана 26 ліпеня 2009
  9. а б Steve Turner. A Hard Day’s Write (англ.). — 1995. — С. 80.
  10. Обзор «Ticket to Ride» (англ.), спасылка праверана 26 ліпеня 2009
  11. Ian MacDonald. Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — Second Revised Edition. — London: Pimlico (Rand), 2005. — С. 142–144. — ISBN 1-844-13828-3.
  12. Hot 100. Chart Archives. Week of May 22, 1965 (англ.). Music News, Reviews, Articles, Information, News Online & Free Music. Billboard.com. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2015. Праверана 13 ліпеня 2011.

Анлайн-даведнікі:

Тэматычныя артыкулы ў электронных выданнях: