Tamarix tetrandra
| Tamarix tetrandra | |||||||||||||||||
| Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Tamarix tetrandra — від раслін роду Грабеншчык (Tamarix) сямейства тамарыксавыя (Tamaricaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Відавы эпітэт азначае чатырохтычынкавы[1].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Tamarix tetrandra
| ||||||||||
Зверху ўніз.
Галіна з кветкамі. Кара |
Куст ці невялікае дрэва вышынёй 3-6 метраў з прамымі пабегамі чорнага колеру, пакрытымі па ўсёй даўжыні чаргова размешчаным лісцем з вострай верхавінкай і гладкім краем[2].
Кветкі абодваполыя, памерам 3-6 см з актынаморфным 5-пялёсткавым калякветнікам белага ці ружовага[2] колеру з’яўляюцца ў красавіку-маі[3]. Кветкі распускаюцца раней за лісце і пакрываюць усю даўжыню леташніх парасткаў.
Плод — шматнасенная каробачка памерам 3-5 мм[2][4]. Пладаносіць у ліпені-жніўні.
Расліну часам блытаюць з блізкім відам Tamarix parviflora[5].
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Родам з Паўднёва-Усходняй Еўропы, Турцыі, Балгарыі, Малдовы і Крыму. Таксама расце ў Паўднёвым і Усходнім Закаўказзі, Цэнтральнай Азіі (Паміра-Алай, Капетдаг, Бадхыз), Іраку, Іране і Афганістане.)
Гэта расліна асабліва звязана з прыбярэжнымі раёнамі ва ўмераным клімаце, але таксама можа быць вырашчана ў глыбі сушы ў сонечных месцах, абароненых ад зімовых вятроў. Расце ўздоўж ручаёў, рэк і каналаў. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, эўтроф[2].
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна[2]. У гэтай якасці атрымала прэмію «Award of Garden Merit» ад Каралеўскага садоўніцкага таварыства[1].
Зноскі
- ↑ а б RHS Plant Selector - Tamarix tetrandra. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2013. Праверана 5 чэрвеня 2013.
- ↑ а б в г д Tamarix tetrandra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. p. 1136. ISBN 1405332964.
- ↑ Tamaryšek čtyřmužný (Tamarix tetrandra). Праверана 2015-04-15.
- ↑ Obrazový opravník obecně oblíbených omylů 1.: Tamaryšky. Праверана 2015-04-15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Деревья и кустарники СССР. Т. 4. 1958. (руск.)
- Флора Азербайджана. Т. 6. 1955. (руск.)
- Azərbaycanın ağac və kolları. I cild. 1961. (азерб.)
- Azərbaycanın «Qırmızı» və «Yaşıl Кitabları» na tövsiyə olunan bitki və bitki formasiyaları. 1996. (азерб.)
- Azərbaycan florasının konspekti. I—III cildlər. 2005; 2006; 2008. (азерб.)
- «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh. (азерб.)
- «Azərbaycan dendraflorasi» I cild, Baki, «Elm», 2011, 312 səh. (азерб.)
- Tofiq Məmmədov, Elman İsgəndər, Tariyel Talıbov. «Azərbaycanın Nadir Ağac və kol bitkiləri», Bakı: «Elm», 2014, 380 səh. (азерб.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Tamarix tetrandra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

