Sphaerosciadium
| Sphaerosciadium | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| Адзіны від | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Sphaerosciadium — манатыпны род двухдольных раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), які ўключае від Sphaerosciadium denaense (Pimenov & Kljuykov)[1]. Выдзелены расійскімі батанікамі Міхаілам Георгіевічам Піменавым і Яўгенам Васільевічам Клюйковым у 1981 годзе[2].
Sphaerosciadium denaense — вельмі рэдкі рэліктавы від[3].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца на скалах[3].
Адзіны від з'яўляецца эндэмікам Узбекістана[4], вядомы з двух участкаў у раёне Гісарскага хрыбта ў Сурхандар'інскай вобласці[3].
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Полікарпічныя, адзінкава рослыя расліны вышынёй каля 1 м[3].
Лісце ланцэтападобнае, суцэльнае, даўжынёй 20-30 см[3], размешчана чаргова.
Суквецце — 10-12-прамянёвы парасон; кветкі без абгортак[3].
Плод — віслаплоднік[5] двойчатай шарападобнай формы[3].
Цвіце ў красавіку і маі, плоданасіць у маі. Размнажэнне насеннае[3].
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]Sphaerosciadium denaense занесены ў Чырвоную кнігу Узбекістана; раней уключаўся ў Чырвоную кнігу СССР[5]. Асноўная пагроза віду — выпас жывёлы[3].
Па стане на 2009 год у даліне ракі Сангардак (адзін з двух участкаў арэалу віду) было адзначана толькі 70 асобнікаў раслін, аднак ніякіх мер па ахове папуляцыі не прадпрымалася[3].
Зноскі
- ↑ Sphaerosciadium — The Plant List
- ↑ Tropicos | Name — Sphaerosciadium Pimenov & Kljuykov
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.uznature.uz/sites/default/files/imce/Books/Volume_I_Plants_the_Fungi.pdf Архівавана 27 красавіка 2015.
- ↑ Uzbekistan Endemic Vascular Plant Genera Checklist
- ↑ а б Sphaerosciadium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Sphaerosciadium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)