Rapidlok
| Rapidlok | |
|---|---|
| | |
| Асноўныя даныя | |
| Краіна пабудовы | Швецыя |
| Гады пабудовы | 1955 - 1961 |
| Усяго пабудавана | 10 |
| Шырыня каляіны | 1435 мм |
| Род службы | пасажырскі |
| Канструкцыйная хуткасць | 150 км/г |
| Тэхнічныя даныя | |
| Род току і напружанне ў кантактнай сеткі | 15 кв |
| Восевая формула | 20-20 |
| Поўная службовая вага | 65 тон |
| Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі | 16,25 тон |
| Даўжыня лакаматыва | 15100 мм |
| Дыяметр колаў | 1300 мм |
| Працяглая магутнасць ТЭД | 4*660 квт |
| Эксплуатацыя | |
| Краіны | Швецыя |
Электравоз Rapidlok — чатырохвосевы электравоз пераменнага току (15 кв, 16,7 Гц), які будаваўся на заводах Шведскай кампаніі Allmänna Svenska Elektriska Aktiebolaget.
Вытворчасць электравоза было распачата ў 1955 годзе, былі пабудаваны дзве адзінкі, якія паказалі сваю эфектыўнасць і SJ AB замовіў яшчэ восем. Лакаматывы былі прызначаны для высакахуткасных пасажырскіх цягнікоў на асноўных лініях і толькі ў выключных выпадках для грузавых цягнікоў. Тым часам, максімальная хуткасць на шведскіх чыгунках складала 130 км/г, у той час як гэтыя лакаматывы развівалі 150 км/г. Лакаматывы працавалі галоўным чынам на лініі Стакгольм — Гётэбарг і Стакгольм — Осла.
У канцы 1980-х гадоў амаль усе лакаматывы былі зняты з эксплуатацыі. Толькі два лакаматывы знаходзіліся ў эксплуатацыі да 1996 года. Большасць электравозаў захаваліся і знайшлі свой апошні прыстанак у розных музеях (у прыватнасці ў Шведскім чыгуначным музеі) і чыгуначных клубах.
Электравоз мае дзве кабіны машыніста. На буферным брусе ўсталяваны буферы і шрубавая збруя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jarnvag.net — фатаграфіі і інфармацыя Архівавана 3 жніўня 2009.