Ракавіна вышынёй 25-40 мм і шырынёй 20-30 мм, валодае вельмі шырокім вусцем. Афарбоўка ад бледна-рагавой да шэрай[1]. На галаве знаходзяцца рухомыя шчупальцы — плоскія, трохкутнай формы, кароткія і шырокія. З брушнога боку галавы ў пярэдняй яе частцы знаходзіцца ротавая адтуліна.
Па ўсёй Еўропе да Сібіры і Узбекістана, у рэках Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Далёкага Усходу ад Камчаткі да Прымор’я[1]. З пачатку XX стагоддзя ў возеры Байкал сфармаваліся ўстойлівыя папуляцыі гэтага інвазіўнага (для Усходняй Сібіры) малюска[2]. Сустракаецца ў прэсных стаялых вадаёмах ля берагоў. Аддае перавагу глеістым грунтам[1]. Жыве ў Еўразіі (акрамя паўднёва-ўсходняй часткі).