OpenOffice.org
| OpenOffice.org | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | office suite[d] |
| Распрацоўшчык | Sun Microsystems |
| Напісана на | C++ і Java |
| Аперацыйная сістэма | GNU/Linux[d], BSD[d], Windows, macOS і UNIX-падобная аперацыйная сістэма |
| Мовы інтэрфейсу | англійская |
| Першы выпуск | 1 мая 2002 |
| Апошняя версія |
|
| Бэта-версія | |
| Тэставая версія | |
| Ліцэнзія | GNU Lesser General Public License[d] |
| Сайт | openoffice.org/do… (англ.) |
OpenOffice.org, шырока вядомы як OOo або OpenOffice — офісны пакет з адкрытым зыходным кодам, асноўныя складнікі якога прызначаны для апрацоўкі тэксту, табліц, прэзентацый, графікі і баз даных. Ён даступны для шэрагу розных камп’ютарных аперацыйных сістэм, распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне і напісаны з выкарыстаннем уласных інструментаў для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстальніка. Падтрымлівае стандарт ISO/IEC OpenDocument Format (ODF) для абмену данымі і як прадвызначаны фармат файлаў, а таксама фарматы Microsoft Office, сярод іншых. На канец 2009 года OpenOffice падтрымлівае больш за 110 моў.
OpenOffice.org паходзіць ад StarOffice, офіснага пакета, распрацаванага нямецкай кампаніяй StarDivision і набытага Sun Microsystems у жніўні 1999 года. Зыходны код пакета быў выпушчаны ў ліпені 2000 года з мэтай зніжэння долі рынку Microsoft Office, шляхам забеспячэння свабоднай і адкрытай альтэрнатывы; апошнія версіі StarOffice заснаваны на OpenOffice.org з дадатковымі прыватнаўласніцкімі кампанентамі.[6] Галоўны спонсар праекта OpenOffice.org — карпарацыя Oracle (першапачаткова Sun Microsystems). Сярод іншых буйных карпаратыўных ўдзельнікаў — Novell, Red Hat, IBM, Google.
Праект і праграмны пакет шырока вядомыя як OpenOffice, але гэты тэрмін з’яўляецца гандлёвай маркай кампаніі з Нідэрландаў, а таксама ў выкарыстанні Orange UK[7], з-за гэтага праект вымушаны быў прыняць OpenOffice.org у якасці афіцыйнай назвы.[8]
Нягледзячы на назву OpenOffice.org, офісны пакет, уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux (у тым ліку Ubuntu, OpenSUSE і Mandriva Linux) — насамрэч адгалінаванне, альбо неафіцыйная галіна, якая называецца Go-oo.[9][10][11]
Станам на жнівень 2011 года ва ўсіх найбольш папулярных Linux-дыстрыбутывах пакет OpenOffice.org заменены на яго адгалінаванне LibreOffice. Старонка праекта ў інтэрнэце — libreoffice.org
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 3.3.0 - Release Notes
- ↑ 3.4 Beta - Developer Snapshot - Release Notes
- ↑ OOoRelease34 - Apache OpenOffice Wiki
- ↑ https://www.theregister.co.uk/2002/05/01/openoffice_suite_goes/
- ↑ Bhorat Z. OPENOFFICE.ORG COMMUNITY ANNOUNCES OPENOFFICE.ORG 1.O: FREE OFFICE — 2002. Праверана 8 лютага 2021.
- ↑ OpenOffice.org — FAQ — Overview
- ↑ Orange launches 'Open Office' Архівавана 1 лютага 2009.
- ↑ Why should we say «OpenOffice.org» instead of simply «OpenOffice»
- ↑ Bug #151829 in openoffice.org (Ubuntu): «Include go-oo in Ubuntu»
- ↑ Linux.com
- ↑ Go-oo derivates in Linux distributions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2008. Праверана 16 верасня 2010.