Перайсці да зместу

Online Computer Library Center

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OCLC
Тып кааператыў
Дата заснавання 1967
Заснавальнікі Фрэд Кілгур
Размяшчэнне Даблін (Агая)[en]
Сфера дзейнасці інфармацыйныя тэхналогіі і бібліятэчная справа
Прыбытак
  • 187 млн $ (2022)[1]
Вэб-сайт oclc.org/en/home.html?re…

Online Computer Library Center, Inc. (OCLC) — амерыканская некамерцыйная кааператыўная і навукова-даследчая арганізацыя, якая ставіць за мэту «палепшыць доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў бібліятэках па ўсім свеце, і знайсці спосабы скарачэння расходаў для бібліятэк пасродкам супрацоўніцтва»[2]. Арганізацыя была заснавана 6 ліпеня 1967 года як некамерцыйны Ohio College Library Center (у перакладзе з англ. — «Бібліятэчны цэнтр каледжа Агая»)[3]. Больш за 72 тысяч бібліятэк у 170 краінах і тэрыторыях выкарыстоўваюць паслугі OCLC для пошуку, набыцця, каталагізацыі, запазычання і захавання бібліятэчных матэрыялаў[4]. Арганізацыя была заснавана Фрэдам Кілгурам, галаўны офіс знаходзіцца ў Дабліне, штат Агая, ЗША.

OCLC падае ўсім жадаючым бібліяграфічную, анатацыйную і паўнатэкставую інфармацыю.

OCLC і бібліятэкі, якія ўваходзяць у яго склад, сумесна ствараюць і падтрымліваюць WorldCat — OCLC Online Union Catalog, найбуйнейшы ў свеце бібліяграфічны каталог (online public access catalog, OPAC). WorldCat захоўвае запісы з публічных і прыватных бібліятэк па ўсім свеце. Праграма Open WorldCat захоўвае матэрыялы, якія належаць бібліятэкам, у базу даных WorldCat OCLC, даступную праз пошукавыя сістэмы, бібліяграфічныя і кнігагандлёвыя сайты. У кастрычніку 2005 года тэхнічны персанал OCLC пачаў вікі-праект, што дазволіла чытачам дадаваць каментарыі і структураваныя палі інфармацыі, звязаныя з любым запісам WorldCat.

OCLC валодала цэнтрам захавання мікрастужак і аблічбоўкі OCLC Preservation Service Center[5], з галаўным офісам у Бетлехем, штат Пенсільванія, ЗША. Цэнтр быў прададзены Backstage Library Works у 2009 годзе.

Базы даных анлайн

[правіць | правіць зыходнік]

OCLC мае базу даных для каталагізацыі і пошуку, якая выкарыстоўваецца бібліятэкарамі і грамадскасцю.

База змяшчае запісы ў фармаце машыначытальнай каталагізацыі (MARC, MAchine Readable Cataloging), які выкарыстоўваецца па ўсім свеце бібліятэчнымі каталагізавальнікамі, якія выкарыстоўваюць OCLC як інструмент каталагізацыі. Запісы, створаныя ў фармаце MARC, затым загружаюцца ў мясцовыя бібліятэчныя каталожныя сістэмы. Гэта дазваляе бібліятэкам знаходзіць і загружаць звесткі пра матэрыялы і дадаваць іх у мясцовы каталог без працяглага працэсу каталагізацыі кожнага матэрыялу асобна.

  1. Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
  2. About OCLC : Public Purpose (англ.)(недаступная спасылка). OCLC. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 18 сакавіка 2010.
  3. IDEALS, Initial system design for the Ohio College Library Center: A case history (англ.). Illinois Digital Environment for Access to Learning and Scholarship. UIUC. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2018. Праверана 29 сакавіка 2012.
  4. OCLC renames European division (англ.). Business First of Columbus (22 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 26 верасня 2024.
  5. Preservation services [OCLC - Digital Collection and Preservation] (англ.)(недаступная спасылка). OCLC.org. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2003. Праверана 26 верасня 2024.