Перайсці да зместу

Louis Vuitton

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Louis Vuitton
Тып fashion house[d]
Заснаванне 1854 і 1 студзеня 1980[1]
Заснавальнікі Louis Vuitton[d]
Краіна
Адрас
Галіна wholesale trade (business-to-business) of other household goods[d][1]
Прадукцыя trunk[d] і handbag[d]
Матчына кампанія LVMH[d]
Сайт louisvuitton.com

Louis Vuitton — французскі дом моды, спецыялізуецца на вытворчасці чамаданаў і сумак, моднай вопраткі, парфумерыі і аксесуараў маркі люкс. З’яўляецца часткай міжнароднага холдынгу LVMH.

Заснавальнік кампаніі

[правіць | правіць зыходнік]

Луі Вюітон нарадзіўся ў 1821 годзе ў рэгіёне Франш-Контэ (цяпер — Бургундыя — Франш-Кантэ). Яшчэ ў дзяцінстве навучыўся карыстацца інструментамі свайго бацькі-сталяра. У 14 гадоў Луі вырашыў паспрабаваць шчасця ў Парыжы, куды адправіўся пешшу; прайшоў 400 кіламетраў. У 1837 годзе паступіў вучнем да майстра па вырабе куфраў і стаў рабіць дарожныя куфры. Чамаданаў у сучасным разуменні тады яшчэ не існавала, такім чынам, Луі, прыдумаўшы іх, здзейсніў прарыў у гэтай справе, які супаў з развіццём чыгуначнага транспарту і круізных лайнераў, калі людзі сталі больш актыўна перамяшчацца. Прапанаваныя майстрам плоскія валізкі (яны атрымалі назву Trianon, па назве спецыяльных непрамакальных тканін, якімі былі абцягнуты) вырабілі сапраўдны фурор: іх можна было ставіць адзін на другі і лёгка адчыняць збоку.

Луі Вюітон таксама вынайшаў круглую сумку для шафёра (яе размяшчалі ў адтуліне запаснога кола), нетанучы чамадан на паветранай падушцы і кофр-сакрэтар, які можна было выкарыстоўваць як пісьмовы стол.

Яго слава як майстра па вырабе валізак расла, чаму нямала спрыяла імператрыца Яўгенія, жонка Напалеона III.

У 1854 годзе Вюітон заснаваў уласны гандлёвы дом. Сляды яго да гэтага часу можна ўбачыць на франтоне крамы ў Парыжы на Елісейскіх Палях, дзе значыцца: «Louis Vuitton, выраб чамаданаў, парыжскі гандлёвы дом, заснаваны ў 1854 годзе».