Перайсці да зместу

JCB (машынабудаўнічая кампанія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
JCB
Тып бізнес, прадпрыемства, арганізацыя і tractor brand[d]
Заснаванне 1945
Заснавальнікі Джозэф Сірыл Бэмфард[d]
Краіна
Адрас
Галіна manufacture of machinery and equipment[d]
Прадукцыя Вілачны пагрузчык, трактар, backhoe loader[d], дызель-генератар[d][1], skid-steer loader[d] і telescopic handler[d][2]
Сайт jcb.com (англ.)

JC Bamford Excavators Limited (JCB) — транснацыянальная машынабудаўнічая кампанія, якая выпускае экскаватары, пагрузчыкі, самазвалы і іншую спецыяльную тэхніку, а таксама ваенныя машыны.

Кампанія была заснавана Джозэфам Сірылам Бэмфардам у кастрычніку 1945 года ў горадзе Утаксетэр, графства Стафардшыр, Англія. Першымі прадуктамі кампаніі былі сельскагаспадарчыя прычэпы. У 1948 годзе JCB стварыла першы ў Еўропе гідраўлічны самаскідны прычэп. На той момант у кампаніі працавала шэсць чалавек. У 1953 годзе Бэмфард распрацаваў першы экскаватар-пагрузчык JCB.

Станам на 2025 год JCB мае заводы у Індыі, ЗША, Бразіліі, Кітаі.[3][4]

  1. https://www.jcb.com/en-gb/products/generators
  2. https://www.jcb.com/en-gb/products/telescopic-handlers
  3. JCB Opens New $100 million Factory in Brazil. Equipment Today (3 кастрычніка 2012). Праверана 11 лютага 2022.
  4. Carrington. The JCB journey from a garage to global force(нявызн.). Equipment Journal (23 кастрычніка 2020). Праверана 11 лютага 2022.
  • jcb.com — афіцыйны сайт