It Won’t Be Long
| It Won’t Be Long | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | With The Beatles | |||
| Дата выпуску |
22 лістапада 1963 (мона) 30 лістапада 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 30 ліпеня 1963 | |||
| Жанр | рок | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:13 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Ленан/Мак-Картні | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «With The Beatles» | ||||
|
||||
«It Won’t Be Long» (з англ. — «Гэта ненадоўга») — песня, якая адкрывае другі студыйны альбом гурта «The Beatles» With The Beatles. Песня стала першай арыгінальнай кампазіцыяй, запісанай для гэтага альбома[2]. Яе аўтарства ўказана як Ленан/Мак-Картні, аднак асноўным яе аўтарам быў Джон Ленан (Мак-Картні толькі крыху дапамог з тэкстам і аранжыроўкай)[3].
Кампазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыпеў песні заснаваны на гульні слоў be long и belong[4]. Для песні характэрны раннія асаблівасці творчасці «The Beatles», такія як падпеўкі «yeah-yeah», «перазовы» паміж сола-вакалістам і бэк-вакалістамі, а таксама гама-падобныя гітарныя рыфы[5]. Яшчэ адна асаблівасць — заканчэнне (падобнае на такое ў песні «She Loves You», запісанай незадоўга да гэтага), пры якім музыка даволі нечакана перапыняецца, даючы Ленану магчымасць прадэманстраваць кароткую сольную вакальную імправізацыю перш чым песня скончыцца на вялікім мажорным сэптакордзе[4].
Джон Ленан у сваім апошнім інтэрв'ю часопісу «Playboy» сказаў, што менавіта гэтая песня адкрыла для «The Beatles» шырэйшую аўдыторыю, чым тыя натоўпы моладзі, якія з жарсцю следавалі за гуртом яшчэ з часоў клубнага жыцця ў Ліверпулі. «Сярэдні клас пачаў нас слухаць толькі пасля таго, як нейкі хлопец у лонданскай „The Times“ сказаў, што мы ўключылі „эалійскія кадэнцыі“ ў песню It Won’t Be Long… Я і сёння не ўяўляю, што такое гэтыя эалійскія кадэнцыі»[6]. У іншым інтэрв'ю Ленан заявіў, што «хлопец у лонданскай „The Times“ напісаў пра „эалійскія кадэнцыі ў акордах“ — і з гэтага пачалася ўся гэтая інтэлектуальная лухта вакол „The Beatles“»[7]. Насамрэч крытык Ўільям Мэн сказаў гэта пра іншую песню з таго ж альбома — «Not a Second Time»[7][8].
Запіс і выпуск песні
[правіць | правіць зыходнік]Гурт запісаў песню 30 ліпеня 1963 года на працягу дзвюх сесій. Першая сесія адбылася раніцай, калі было зроблена 10 спроб. Другая сесія адбылася ў абед, калі гурт запісаў 7 спроб, якія былі памылкова пранумераваны як 17-23. Выніковая зводка была зроблена 21 жніўня са спроб 17 і 21[7].
Песня была апублікавана на другім студыйным альбоме гурта ў Вялікабрытаніі 20 лістапада 1963 года. У ЗША песня была ўпершыню апублікавана на альбоме Meet the Beatles!, які выйшаў 20 студзеня 1964 года[9].
Ужывую «The Beatles» ніколі не выконвалі гэтую песню, аднак для тэлевізійнага шоў «Ready Steady Go!» яны выканалі яе пад фанаграму ў сакавіку 1964 года.
У запісе ўдзельнічалі[10]:
- Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара
- Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б (unspecified title) Праверана 10 студзеня 2019.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 34.
- ↑ Miles 1998, p. 152.
- ↑ а б MacDonald 2005, p. 92.
- ↑ MacDonald 2005, p. 91.
- ↑ (англ.) Playboy Interview with John Lennon and Yoko Ono Архівавана 25 лютага 2015. — published in January 1981 issue; interviewed by David Sheff, September 1980
- ↑ а б в (англ.) The Beatles Bible — It Won’t Be Long Архівавана 18 верасня 2012.
- ↑ (англ.) [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/notasecondtime.htm Not A Second Time — the history of this classic Beatles song] [oldies.about.com/od/thebeatlessongs/a/notasecondtime.htm Источник](недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 13 жніўня 2011. (ссылка проверена 13 августа 2011)
- ↑ Lewisohn 1988, pp. 200–201.
- ↑ MacDonald 2005, p. 70—71.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lewisohn, Mark. The Complete Beatles Recording Sessions. — 2. — London: Hamlyn, 1988. — ISBN 0-600-55798-7..
- Miles, Barry. Пол Маккартни: Много лет спустя = Paul McCartney: Many Years from Now. — Longon: Vintage, 1998. — ISBN 0-7493-8658-4..
- MacDonald, Ian. Переворот в мозгах: записи The Beatles и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles’ Records and the Sixties. — 2nd ed. — London: Pimlico, 2005. — ISBN 1-844-13828-3..