Перайсці да зместу

Internet Speculative Fiction Database

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Internet Speculative Fiction Database
URL isfdb.org
Камерцыйны не
Тып сайта анлайн-база даных
Рэгістрацыя патрэбна для рэдагавання
Мова(-ы) англійская
Мова праграмавання
Уладальнік Al von Ruff
Пачатак працы 1995
Бягучы статус 2 380 108 назваў твораў ад 283 651 аўтараў (чэрвень 2025)
Рэйтынг Alexa 126 255[1]

Internet Speculative Fiction Database (ISFDB) — гэта база даных бібліяграфічнай інфармацыі па жанрах, якія лічацца фантастыкай, у тым ліку па навуковай фантастыцы і роднасных жанрах, такіх як фэнтэзі, альтэрнатыўная гісторыя і жахі. ISFDB — гэта валанцёрская ініцыятыва, прычым база даных адкрыта для мадэраванага рэдагавання і ўнясення ўкладу карыстальнікаў, а таксама з'яўляецца вікі-праграмай, якая дазваляе рэдактарам базы даных каардынаваць свае дзеянні адзін з адным. На чэрвень 2025 года на сайце было каталагізавана 2 380 108 назваў твораў ад 283 651 аўтараў.

Код сайта выкарыстоўваўся ў кнігах і падручніках у якасці прыкладаў схемы базы дадзеных і арганізацыі кантэнту. База даных і код ISFDB даступныя па ліцэнзіі Creative Commons.

База дадзеных ISFDB індэксуе аўтараў, раманы, кароткую прозу, эсэ, выдавецтва, узнагароды і часопісы ў жанры фантастыкі (навуковая фантастыка, фэнтэзі, жахі і альтэрнатыўная гісторыя), якія з'явіліся ў друкаваным, электронным і аўдыяфармаце. Яна падтрымлівае псеўданімы аўтараў, серыі і вокладкі, а таксама ўнутраныя ілюстрацыі, якія аб'яднаны ў інтэграваныя бібліяграфіі аўтараў, мастакоў і выдаўцаў з кароткімі біяграфічнымі дадзенымі. Пастаянна праводзіцца праверка зместу публікацый і другасных бібліяграфічных крыніц, мэтай якіх з'яўляецца дакладнасць дадзеных і паляпшэнне ахопу спекулятыўнай мастацкай літаратуры (фантастыкі) да 100 працэнтаў.

Узнагароды і прыём

[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе журналіст і пісьменнік Коры Доктараў напісаў у часопісе «Science Fiction Age», што «[Н]айлепшым універсальным даведнікам па навукова-фантастычных рэчах застаецца Internet Speculative Fiction Database». У красавіку 2009 года Zenkat напісаў, што «яна шырока лічыцца адной з самых аўтарытэтных крыніц навуковай фантастыкі, фэнтэзі і літаратуры жахаў, даступных у Інтэрнэце». ISFDB стала лаўрэатам прэміі Wooden Rocket Award 2005 года ў катэгорыі «Лепшы сайт-даведнік» .

Кен Ірвін аглядаў сайт для Reference Reviews у 2006 годзе, высока ацаніўшы «маштабуемы ўзровень дэталізацыі, даступны для канкрэтных аўтараў і назваў», а таксама адзначыўшы «паляпшэнні зручнасці выкарыстання», неабходныя ў той час. Ён завяршае, называючы сайт «велізарным актывам для даследчыкаў і прыхільнікаў спекулятыўнай фантастыкі», сцвярджаючы, што ніякія іншыя анлайн-бібліяграфіі не маюць «такой шырыні, глыбіні і складанасці, як гэтая база дадзеных».[2] На Tor.com Джэймс Дэвіс Нікал апісаў сайт як «найлепшы [фантастычны] бібліяграфічны рэсурс з усіх».[3] Габрыэль Макі, аўтар кнігі The Gospel According to Science Fiction, апісаў сайт як «незаменную [крыніцу] інфармацыі пры рэалізацыі гэтага праекта»,[4] і сайт быў апісаны як «неацэнны» Эндру Мілнерам і Дж. Р. Бургманам у сваёй кнізе «cience Fiction and Climate Change» .[5] Камітэт 80-га Worldcon  (англ.) узнагародзіў ISFDB спецыяльнай узнагародай камітэта падчас цырымоніі адкрыцця 1 верасня 2022 года.

У якасці рэальнага прыкладу нетрывіяльнай базы дадзеных схема і файлы MySQL з ISFDB выкарыстоўваліся ў шэрагу навучальных дапаможнікаў. Схема і дадзеныя сайта выкарыстоўваліся ў раздзеле 9 кнігі «Rails for Java Developers». Яны таксама выкарыстоўваліся ў серыі навучальных дапаможнікаў ад Lucid Imagination па Solr, платформе карпаратыўнага пошуку.

У верасні 2013 года кампанія Quantcast ацаніла, што сайт ISFDB мае каля 67 400 наведванняў штомесяц.

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. Irwin, Ken (October 2006). Chalcraft, Tony (рэд.). Internet Speculative Fiction Database (ISFDB). Reference Reviews. 20 (7). Emerald Group Publishing: 30–32. doi:10.1108/09504120610691619. ISSN 0950-4125. Праверана July 14, 2022.
  3. Nicoll, James Davis. The Single Best Bibliographical Resource There Is (if You Like SFF). Tor.com (30 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы July 14, 2022. Праверана July 14, 2022.
  4. McKee, Gabriel (January 2007). The Gospel According to Science Fiction: From The Twilight Zone to the Final Frontier. Westminster John Knox Press. p. ix. ISBN 978-0-664-22901-6.
  5. Milner, Andrew; Burgmann, J. R. (May 2020). Science Fiction and Climate Change: A Sociological Approach. Liverpool University Press. p. 40. ISBN 978-1-789-62172-3.