Шматгадовая расліна. Лісце лінейнае, цёмна-зялёнае, бліскучае 20-45 см даўжыні. Увесну з’яўляецца аднабаковае суквецце з 6-12 сініх завужаных званочкавых пахучых кветак да 2 см даўжынёй. Скрыжоўваецца з Hyacinthoides hispanica.
У апытанні, якое павінна было вызначыць любімую кветку для розных частак Брытаніі, англійскі званочак быў выключаны са спісу галасавання, паколькі ён перамагаў ва ўсіх графствах, пакідаючы далёка ззаду іншых прэтэндэнтаў[1].