Перайсці да зместу

DoS-напад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

DoS-напад[1] (англ.: denial-of-service attack; напад тыпу «адмова ў абслугоўванні») — атака, пры якой адна ці некалькі машын накіроўваюцца на ахвяру і спрабуюць перашкодзіць ёй выконваць карысную працу[2].

Ахвярай можа быць сервер, кліент, маршрутызатар, злучэнне або цэлая сетка, асобны карыстальнік інтэрнэта, кампанія, дзяржава або любая камбінацыя папярэдніх пунктаў. Напады тыпу «адмова ў абслугоўванні» могуць уключаць атрыманне несанкцыянаванага доступу да прыватных рэсурсаў[2].

Размеркаваны DoS-напад

[правіць | правіць зыходнік]

Калі напад зыходзіць ад мноства машын (ботнэта), часта з выкарыстаннем IoT‑прылад з нізкім узроўнем бяспекі, яго называюць DDoS-нападам (з англ. — «Distributed Denial of Service», размеркаваны напад тыпу «адмова ў абслугоўванні»). Гэтыя прылады могуць быць скампраметаваныя і злучаныя ў сеткі-ботнэты, якія пазней могуць арандавацца для пэўных нападаў[3].

  1. Лойка A. I. 2024, p. 227.
  2. а б IAB, Mark J. Handley, Eric Rescorla Internet Denial-of-Service Considerations(англ.) // Internet Architecture Board. — Internet Engineering Task Force, 2006. — December — № RFC 4732.
  3. Understanding and Responding to Distributed Denial-of-Service Attacks (англ.). Агенцтва па кібербяспецы і абароне інфраструктуры (28 кастрычніка 2022).