Эрнест Сен-Шарль Касон
Выгляд
(Пасля перасылкі з Coss.)
| Эрнест Сен-Шарль Касон | |
|---|---|
| фр.: Ernest Saint-Charles Cosson | |
| | |
| Дата нараджэння | 22 ліпеня 1819[1][2] |
| Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
| Дата смерці | 31 снежня 1889[2] (70 гадоў) |
| Месца смерці | Парыж, Францыя |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | батанік, батанічны калекцыянер, навуковы калекцыянер |
| Навуковая сфера | батаніка |
| Член у | |
| Сістэматык жывой прыроды | |
|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Coss.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Эрне́ст Сен-Шарль Касо́н (фр.: Ernest Saint-Charles Cosson; 1819—1889) — французскі батанік.
Вядомы наступнымі працамі (створаныя сумесна з Э. Жэрменам і Крамчкам): «Observations sur quelques plantes critiques des environs de Paris» (1840); «Synopsis analytique de la flore des environs de Paris» (1840); «Flore descriptive et analytique des environs de Paris» (1845, 1861), «Notes sur quelques Plantes Critiques, Rares ou Nouvelles» (1851); «Catalogue des plantes observées en Syrie et en Palestine» (1854); «Sertum tunetanum» (1857).
Сумесна з Дзюр'е дэ Мезанеў Касон выдаў «Flore d’Algerie» (Парыж, 1854—1867, з 90 табліцамі). Акрамя таго, Касон напісаў «Compendium florae atlanticae» (Парыж, 1881).

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- ↑ Ernest Saint Charles Cosson // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernest Saint Charles Cosson // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.