Alphabet Inc.
| Alphabet Inc. | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | холдынг, публічная кампанія, бізнес і арганізацыя |
| Лістынг на біржы | NASDAQ: GOOG |
| Заснаванне | 2 кастрычніка 2015 |
| Заснавальнікі | Лары Пейдж і Сяргей Міхайлавіч Брын |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | IT |
| Уласны капітал |
|
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Капіталізацыя |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Дэвіз | do the right thing |
| Даччыныя кампаніі | Google, X Development[d], GV[d], Calico[d], Google Nest[d], Google Fiber[d], Google Ireland Holdings Unlimited Company[d], Loon[d], Wing[d], Owlchemy Labs[d], Waymo[d], Waymo Holding[d] і XXVI Holdings[d] |
| Сайт | abc.xyz (англ.) |
Alphabet Inc. — амерыканскі транснацыянальны тэхналагічны холдынг са штаб-кватэрай у Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у Вялікую шасцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Amazon, Apple, Meta, Microsoft і Nvidia. З’яўляецца трэцяй у свеце тэхналагічнай кампаніяй па даходах пасля Amazon і Apple і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.[4][5] Alphabet была створана для рэструктурызацыі Google у 2015 годзе і стала мацярынскай кампаніяй для Google і некалькіх яе былых даччыных кампаній.
Мэтай стварэння Alphabet Inc. было названа жаданне зрабіць асноўны бізнес Google больш справаздачным і дазволіць большую аўтаномію даччыным кампаніям.[6] Усе акцыі Google на Nasdaq былі аўтаматычна заменены на роўную колькасць акцый Alphabet, яны працягнулі гандлявацца пад тыкерамі GOOGL і GOOG.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне Alphabet было абвешчана 10 жніўня 2015 года[7]. Узначалілі холдынг сузаснавальнікі Google Лары Пейдж і Сяргей Брын. Планавалася, што да канца 2015 года холдынг Alphabet прыйдзе на змену Google, а апошні ўвойдзе ў яго ў якасці складовай часткі. Таксама планавалася, што падчас рэструктурызацыі з Google выйдуць усе падраздзяленні, не звязаныя непасрэдна з інтэрнэт-бізнесам[8]. Кампанія была афіцыйна створана 2 кастрычніка 2015 года.
Лары Пэйдж і Сяргей Брын абвясцілі аб сваёй адстаўцы з кіруючых пасад у снежні 2019 года, пасаду генеральнага дырэктара заняў Сундар Пічаі, які таксама з’яўляецца генеральным дырэктарам Google. Пэйдж і Брын засталіся супрацоўнікамі, членамі савета дырэктараў і кантрольнымі акцыянерамі Alphabet Inc.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У склад Alphabet Inc. уваходзяць такія кампаніі як:[9]
| Кампанія | Дзейнасць |
|---|---|
| Calico | Біятэхналогіі, даследаванні працэсаў старэння |
| CapitalG | Прыватны фонд для фінансавання тэхналагічных кампаній |
| Інтэрнет-сэрвісы, найвялікшая даччыная кампанія | |
| Google Fiber | Інтэрнет-правайдар |
| GV | Венчурны інвестар для тэхналагічных кампаній |
| Isomorphic Labs | Распрацоўка лекаў |
| Mineral | Сучасная сельская гаспадарка |
| Verily Life Sciences | Медыцынскія тэхналогіі |
| Waymo | Беспілотныя аўтамабілі |
| Wing | Дастаўка грузаў беспілотнікамі |
| X Development | Даследаванне і распрацоўка новых тэхналогій |
Зноскі
- ↑ а б в annual report
- ↑ а б в Form 10-K — 2026.
- ↑ https://finance.yahoo.com/quote/GOOG/
- ↑ Top 50 Global Technology Companies. Fortune Global 500. Архівавана з арыгінала January 26, 2017. Праверана June 4, 2019.
- ↑ Alphabet. Forbes. Архівавана з арыгінала August 24, 2022. Праверана June 6, 2011.
- ↑ Metz, Cade (August 10, 2015). A New Company Called Alphabet Now Owns Google. Wired. Архівавана з арыгінала November 22, 2017. Праверана August 13, 2015.
- ↑ CURRENT REPORT Form 8-K, Google, SEC, August 10, 2015: "On August 10, 2015, Google Inc. («Google») announced plans to create a new public holding company, Alphabet Inc. («Alphabet»), "
- ↑ Панфилов, Константин. Google войдёт в холдинг Alphabet и получит нового руководителя — Сундара Пичаи (руск.)(недаступная спасылка). Цукерберг позвонит (10 августа 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2015. Праверана 11 August 2015.
- ↑ Hartmans, Avery. All the companies and divisions under Google's parent company, Alphabet. Business Insider. Архівавана з першакрыніцы May 1, 2019. Праверана May 1, 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- G is for Google // Official Blog, Google August 10, 2015 (англ.)