Acokanthera
Выгляд
| Acokanthera | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Acokanthera | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Acokanthera — род раслін сямейства кутровыя (Apocynaceae), распаўсюджаных у Афрыцы і Аравіі, адзін від сустракаецца ў Кітаі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Невялікія дрэвы або кусты. Лісце супраціўнае звычайна сядзячае або на кароткіх хвосціках. Кветкі выдаюць салодкі пах. Вяночак белага або ружовага колеру, злёгку пашыраны паблізу вусця.
Расліны гэтага роду ўтрымліваюць сардэчныя гліказіды, чым вызначаюцца іх ядавітыя ўласцівасці. Вядома аб выкарыстанні соку раслін некаторымі плямёнамі для апрацоўкі наканечнікаў стрэл.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 5 відаў[1]:
- Acokanthera laevigata Kupicha
- Acokanthera oblongifolia (Hochst.) Codd[2]
- Acokanthera oppositifolia (Lam.) Codd[3]
- Acokanthera rotundata (Codd) Kupicha
- Acokanthera schimperi (A.DC.) Benth. & Hook.f. ex Schweinf.
Зноскі
- ↑ Acokanthera (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 лістапада 2013). Праверана 1 студзеня 2017.
- ↑ Liber Herbarum II: Acokanthera oblongifolia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2008. Праверана 13 сакавіка 2018.
- ↑ Liber Herbarum II: Acokanthera oppositifolia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2008. Праверана 13 сакавіка 2018.