Accent
| Accent | |
|---|---|
| |
| Тып | ААТ |
| Заснаванне | 1967 |
| Размяшчэнне |
|
| Галіна | лёгкая прамысловасць |
| Прадукцыя | пальчаткі |
| Сайт | accent-gloves.ru |
Гродзенская пальчаткавая фірма «Accent» ААТ (бел.: Акцэнт) — беларуская кампанія па вытворчасці пальчатак, якая размешчана ў Гродна.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана ў 1967 годзе. За ўвесь час працы прадпрыемства яго прадукцыя — жаночыя і мужчынскія пальчаткі, дзіцячыя рукавічкі.
Працоўны калектыў фармаваўся дзесяцігоддзямі. Гарадзенскія пальчаткі рэалізуюцца на тэрыторыі краін СНД, на еўрапейскім рынку. У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001.
Аб’ём выпуску прадукцыі — больш за 300 тысяч пар пальчатак ў год, больш за 200 мадэляў пальчатачна-рукавічных вырабаў.
Пальчаткі ў групе «Elite», вырабляюцца асобнымі партыямі з старанна адсартаванай скуры высокай якасці. Сыравіну для пальчатак са скуры авечкі пастаўляе фірма «Pittards plc» (Англія). Прадукуюцца таксама пальчаткі са скуры казы, аленя, трыкатажныя.
Зноскі
- ↑ Акцент (руск.)(недаступная спасылка). grodno.in. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 10 лютага 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- accent-gloves.ru — афіцыйны сайт «Accent»
