Яраслаўская губерня
Выгляд
| Яраслаўская губерня | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 28 лютага (11 сакавіка) 1777 | ||
| Дата скасавання | 1 кастрычніка 1929 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
|
|
|||

Яраслаўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР з цэнтрам у Яраслаўлі, існавала ў 1777—1929 гадах у паўночна-ўсходняй частцы Еўрапейскай Расіі, у верхнім Паволжы, паміж 57°49' і 60° 5' паўн.ш. і 38°25' і 42°5' у.д.. Цяпер тэрыторыя губерні пераважна знаходзіцца ў Яраслаўскай вобласці.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працягласць губерні паміж паўночным ускрайкам Пашахонскага павета і паўднёвым Растоўскага, прыблізна 270 км, найбольшая шырыня ад усходу на захад паміж усходнім ускрайкам Любімскага павета і заходнім Малогскага — 231 км. Плошча — 35 615 км² — 45-е месца сярод 50 губерняў Еўрапейскай Расіі.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку XX ст. у склад губерні ўваходзілі наступныя паветы:
- Вуглічскі
- Данілаўскі
- Любімскі
- Малогскі
- Пашахонскі
- Раманаў-Барысаглебскі
- Растоўскі
- Рыбінскі
- Яраслаўскі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаўская губерня