Ялацьма
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Ялацьма | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| 54°58′11″ пн. ш. 41°45′14″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Суб’ект федэрацыі | Разанская вобласць | ||||
| Муніцыпальны раён | Касімаўскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1381 | ||||
| Вышыня цэнтра | 135 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 49131 | ||||
| Паштовы індэкс | 391351 | ||||
| Код АКАТП | 61208556000 | ||||
| елатомское.рф | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ялацьма[2] (руск.: Ела́тьма) — пасёлак гарадскога тыпу ў Касімаўскім раёне Разанскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ялатамскага гарадскога паселішча.
Размешчаны на левым беразе ракі Акі, за 206 км ад Разані, за 23 км ад Касімава. Насельніцтва — 3129 чал. (2017).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ялацьма ўпершыню згадваецца ў 1381 г., калі маскоўскі князь Дзмітрый Данскі купіў Ялацьму і яшчэ два гарады ў мяшчэрскага князя Аляксандра Уковіча. З 1779 г. Ялацьма — павятовы горад Тамбоўскага намесніцтва.
З 1796 па 1923 гг. горад быў цэнтрам Ялатамскага павета Тамбоўскай губерні, пасля чаго павет быў перададзены ў Разанскую губерню. У 1924 г. Ялатамскі павет уключаны ў склад Касімаўскага павета. У 1926 г. Ялацьма страціла статус горада.
У 1929 г. Ялацьма становіцца раённым цэнтрам у Маскоўскай вобласці, а з 1937 г. — новастворанай Разанскай вобласці. У 1958 г. Ялацьма ператворана ў пасёлак гарадскога тыпу.
Зноскі
- ↑ Постановление министерства территориальной политики Рязанской области от 6 сентября 2023 года № 7 «Об утверждении Реестра административно-территориальных единиц и населенных пунктов Рязанской области»
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14). — карта Разанскай вобласці