Ягор Пятровіч Шчалканаў
| Ягор Пятровіч Шчалканаў | |
|---|---|
![]() На беларускай паштовай марцы 2021 года | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | плаванне |
| Нарадзіўся |
11 чэрвеня 2001 (24 гады) |
| Грамадзянства |
|
| Альма-матар | |
| Гады кар’еры | 2014 — цяперашні час |
| Трэнеры | Генадзь Вішнякоў |
| Рост | 182 см |
| Спартыўнае званне |
|
Ягор Пятровіч Шчалканаў (нар. 11 чэрвеня 2001, Брэст) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца плаваннем з 2012 года. Яго правая нага з нараджэння недаразвітая ніжэй за калена, таму ён носіць пратэз[1]. Трэніраваўся ў Брэсце, з 2016 года — у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Г. А. Вішнякова. Выступае ў катэгорыях S9, SB9, SM9.
У 2016 годзе на Сусветных юнацкіх гульнях IWAS у Празе заваяваў два залатыя медалі на дыстанцыях 50 і 100 м брасам і срэбра на дыстанцыі 50 м вольным стылем[1].
На Чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне заняў 9 месца ў заплыве на 100 м батэрфляем. Выступаў на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50 і 100 м — вольны стыль, 100 м — батэрфляй і 200 м — комплекснае плаванне, дзе заняў 5, 12, 18 і 8 месцы адпаведна.
У 2021 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Фуншале заваяваў два бронзавыя медалі ў плаванні батэрфляем і на спіне на дыстанцыі 100 м, заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем і пятыя месцы на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем.
Удзельнік XVI летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа, дзе ў фінальным заплыве на 100-метроўцы на спіне заваяваў срэбны медаль, а таксама заняў 4 месца ў комплексным плаванні на дыстанцыі 200 м, 7 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем і 8 месца на 50 м вольным стылем[2].
Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і спорту на кафедры спартыўнага менеджмента.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022)[3].
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2024)[4].
Зноскі
- ↑ а б Брестский парень завоевал три медали и надеется доплыть до Токио (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (13 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ Егор ЩЕЛКАНОВ: «Когда увидел видео заплыва, стало обидно, что не дотянулся до золота» (руск.)(недаступная спасылка). Вечерний Брест (4 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 верасня 2021.
- ↑ Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
- ↑ Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Міжнароднага паралімпійскага камітэта (англ.)
- Профіль Архівавана 30 жніўня 2021. на сайце olympics.com (англ.)
- Статыстыка выступленняў Архівавана 21 верасня 2021. на сайце paralympic.org (англ.)
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Выпускнікі БДУФК
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Паралімпійскія плыўцы Беларусі
- Удзельнікі летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года
- Асобы на марках

