Юрый Анатолевіч Баранаў
Выгляд
| Юрый Анатолевіч Баранаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 7 красавіка 1949 (76 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | кніжная графіка, станковая графіка і экслібрыс |
| Член у | |
Юрый Анатолевіч Баранаў (нар. 7 красавіка 1949, г. Віцебск) — беларускі мастак, працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, экслібрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 красавіка 1949 года ў горадзе Віцебску. Прафесійнай мастацкай адукацыі не мае. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1970 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, а таксама ў тэхніцы экслібрыса. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Расказы аб тэатры» М. Абалкіна, «Зборнік твораў рускіх і беларускіх пісьменнікаў», «Лірыка» П. Яварава, «Гарачы снег» Ю. Бондарава; графічная серыя «Помнікі культуры і архітэктуры г. Віцебска»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Баранаў Юрый Анатольевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў Юрый Анатольевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Анатолевіч Баранаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»