Юрый Аляксеевіч Кегелеў
| Юрый Аляксеевіч Кегелеў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 ліпеня 1961 (64 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак-рэстаўратар |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
Юрый Аляксеевіч Кегелеў (нар. 6 ліпеня 1961, г. Ліда) — беларускі мастак-рэстаўратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 ліпеня 1961 года ў Лідзе. Скончыў сярэднюю школу №8 г. Ліды. У 1983-1988 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце ВДУ. Працуе мастаком-рэстаўратарам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з 1991 года[1]. З 1994 да 2004 гг. навучаўся ва Усерасійскім мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтры імя акадэміка І. Э. Грабара па спецыяльнасці «Мастак-рэстаўратар станковага алейнага жывапісу». У цяперашні час мае кваліфікацыю мастака-рэстаўратара вышэйшай катэгорыі станковага алейнага жывапісу[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Беларусі (2005). Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры, Адміністрацыі Прэзідэнта за ўклад у рэалізацыю культурнай палітыкі дзяржавы, высокае прафесійнае майстэрства[1], медалём Францыска Скарыны (2025).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Республиканский выставочный проект “Италия глазами белорусских художников” (руск.). GorodVitebsk.by - портал города Витебска. Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Авторский проект «ЭКСПЕРИМЕНТ». | Учреждение культуры «Витебский областной краеведческий музей»(недаступная спасылка). ratusha-vit.by. Праверана 1 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кегелеў Ю. Як мы рэстаўравалі Пэна: 5 чэрвеня — 150 год з дня нараджэння Юдаля (Іегуды) Пэна (1854—1937), выдатнага жывапісца і педагога / Ю. Кегелеў // Культура. — 2004. — 5—11 чэрвеня (№ 23). — с. 15.
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі
- Мастакі-рэстаўратары Беларусі