Юзаф Сяліцкі
| Юзаф Сяліцкі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Józef Sielicki | |||||||
| Герб «Корчак» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тадэвуш Жаба | ||||||
| Пераемнік | Роберт Бжастоўскі | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 12 красавіка 1791 | ||||||
| Род | Сяліцкія | ||||||
| Бацька | Міхал Сяліцкі | ||||||
| Жонка | Марына Цеханавецкая | ||||||
| Дзеці | Антоні, Элеанора | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Юзаф Сяліцкі (? — 12 красавіка 1791) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (1784—1791)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]3 сакавіка 1765 года стаў полацкім войскім, а дзесьці ў 1769 атрымаў хоцлаўскае староства. Пры падтрымцы Антонія Тызенгаўза станавіўся паслом на соймы 1773, 1776, 1782.
У 1777 атрымаў пасаду рэгента канцылярыі ВКЛ. У 1784 па просьбе Станіслава Аўгуста саступіў Тадэвушу Жабу пасаду ваяводы полацкага, а сам задаволіўся кашталянствам таго ж ваяводства.
У верасні 1788, дзякуючы дамоўленасці з Тадэвушам Жабам, змог арганізаваць выбары свайго сына Антонія Сяліцкага паслом на Чатырохгадовы сойм. Сам прысутнічаў на пачатку сойма і нават абараняў Вайсковы дэпартамент Пастаяннай Рады.
З 1789 у Полацку, цяжка хварэе. Памёр 12 красавіка 1791.
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1778), ордэна Белага Арла (люты 1788).
Валодаў фальваркам Юшкаў у Віцебскім ваяводстве і хоцлаўскім староствам.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з незаможнага роду Сяліцкіх, прадтаўнікі якога займалі пасады ў Полацкім ваяводстве. Сын Міхала Сяліцкага, рэгента канцылярыі ВКЛ.
Быў жанаты з Марынай Цеханавецкай. Меў 2 дзяцей – сына Антонія і дачку Элеанору.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zofia Zelinska. Sielicki Józef // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Krakow 1995-1996, с. 592-593

