Юзаф Караль Патоцкі
| Юзаф Караль Патоцкі | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Marian Bohusz і Kresowiec |
| Дата нараджэння | 16 лістапада 1854[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1898 |
| Месца смерці | |
| Бацька | Аляксандр Патоцкі[d] |
| Маці | Касільда з Яблонскіх[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, палітычны актывіст, публіцыст, паэт, выдавец, перакладчык |
| Подпіс |
|
Ю́заф Ка́раль Пато́цкі герба «Шэліга» (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст. Брат літаратара і крытыка Антонія.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі — Аляксандр Патоцкі і Касільда з Яблонскіх.
У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з’яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расійскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.
Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсера.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Józef Karol Potocki // https://baza-nazwisk.de/suche.html?data=16072
- ↑ а б Sejm-Wielki.pl — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Henryk Markiewicz. Pozytywizm. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2004. — ISBN 83-01-13849-1.