Юзаф Забела
| Юзаф Забела | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Тапор і Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Шыман Марцін Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Антоні Забела | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Дамінік Касакоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1750 ці не раней за 1742 | ||||||
| Смерць |
9 мая 1794[1][2] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Забелы[3] | ||||||
| Бацька | Антоні Забела[4] | ||||||
| Маці | Соф’я са Шчытоў-Неміровічаў[d][4] | ||||||
| Жонка | Марыяна з Сабалеўскіх[d][5] | ||||||
| Дзеці | Генрык Забела[d][5] | ||||||
| Член у | |||||||
| Званне | генерал-лейтэнант[6] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Юзаф Забела (? — 9 мая 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генерал-лейтэнант войска літоўскага, лоўчы вялікі літоўскі (1775—1793), апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойма, маршалак Таргавіцкай канфедэрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», сын Антонія (1710? — 1776) і Соф’і са Шчытоў (1720? — ?) герба «Ястрабец».
У 1775 годзе атрымаў урад вялікага літоўскага лоўчага[7]. У 1777 годзе стаў кавалерам ордэна Св. Станіслава. У 1782—1784 гадах быў канцылярам Пастаяннай Рады.
Быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасійскай пазіцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая. У 1792 годзе далучыўся да Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага; 15 чэрвеня 1793 года пры падтрымцы расійскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана літоўскага. У 1793 годзе ўдзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэнні расійскага пасла Сіверса.
Падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі 9 мая 1794 года быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да смерці.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Марыянай з Сабалеўскіх (1766—1818) меў сына Генрыка Казіміра (1785—1850), які пабраўся шлюбам з Габрыэлай Гутакоўскай (? — 1871).
Зноскі
- ↑ а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 159.
- ↑ а б Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 80. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 75–81. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ а б Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 57, 75. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ а б Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 81. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 18. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. Забелы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 637. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Гетманы польныя літоўскія
- Лоўчыя вялікія літоўскія
- Старосты цельшаўскія
- Каралеўскія шамбяляны
- Старосты вількійскія
- Нарадзіліся ў 1750 годзе
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Забелы (род)
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
- Генералы Рэчы Паспалітай
- Павешаныя