Юдзіф Самойлаўна Арончык
| Юдзіф Самойлаўна Арончык | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 19 снежня 1908 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 чэрвеня 1993 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Марк Міхайлавіч Моін |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Юдзіф Самойлаўна Аро́нчык[1] (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926, яўрэйская секцыя). Працавала ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (да 1949 года). У 1950—1956 гады ў Тэатры драмы і камедыі пра Белдзяржэстрадзе. У 1970—1990 гадах мастацкі кіраўнік Мінскага народнага тэатра мімікі і жэсту Беларускага таварыства глухіх.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мастацтва Арончык вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка» К. Гальдоні).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з беларускім акцёрам Маркам Моінам мела сына Віктара.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аро́нчык Юдзіф Самойлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 502. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 3 чэрвеня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
- Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы СССР
- Актрысы Беларусі