Эўры
| Горад | |||
| Эўры | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Évry | |||
|
|||
| 48°37′26″ пн. ш. 2°25′46″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Іль-дэ-Франс | ||
| Дэпартамент | Эсон | ||
| Кіраўнік | Франсіс Шуа[d][1] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 53 м, 32 м[2], 95 м[2] і 72 м[3] | ||
| Водныя аб’екты | Сена | ||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 91000[5] | ||
| evry.fr | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Эўры (фр.: Évry) — горад у Францыі ў рэгіёне Іль-дэ-Франс за 25 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Парыжа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе Эўры стаў часткай французскай ініцыятывы «новага горада» і атрымаў цяперашнюю назву. Да гэтага ён быў вядомы як «Эўры-Пці-Бур» і налічваў усяго некалькі тысяч жыхароў. Калі Эўры быў толькі пабудаваны, аэрапорт Арлі быў асноўным міжнародным аэрапортам Францыі, і многія міжнародныя кампаніі стварылі ў ім свае галаўныя офісы. Аднак з пашырэннем аэрапорта Руасі ўсе буйныя кампаніі з’ехалі туды. Сярод нямногіх міжнародных кампаній, якія засталіся, — кампанія гатэляў і грамадскага харчавання «Accor» і сетка супермаркетаў «Carrefour». Хоць яны і маюць паштовы адрас у Эўры, геаграфічна яны знаходзяцца ў суседнім населеным пункце — у Куркуроне.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Эўры абслугоўваецца трыма чыгуначнымі станцыямі ўздоўж двух галін: Эўры-Валь-дэ-Сен, Эўры-Цэнтр Куркурон і Ле-Брас-дэ-Фер. Горад мяжуе на захадзе з аўтамагістралью A6, на поўдні з Нацыянальнай трасай 104, а Нацыянальная траса 7, якая праходзіць з поўначы на поўдзень, падзяляе горад на дзве часткі. Рака Сена пазначае ўсходнюю мяжу горада. У пачатку XXI стагоддзя быў пабудаваны новы порт для павелічэння грузапатоку барж.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ministry of the Interior French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўры