Эўклаз
Выгляд
| Эўклаз | |
|---|---|
| | |
| Формула | AlBe[SiO4](OH) |
| Прымесь | Ge, Мп, Si, Сг, Pb, Sn, Zn, Ti, Y, Yb, В. |
| Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Бясколерны, колеру марской хвалі ці бледна-блакітны |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты |
| Цвёрдасць | 7,5 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Злом | Ракавісты |
| Шчыльнасць | 3,10 г/см³ |
| Сінгонія | Манаклінная |
| Аптычныя ўласцівасці | |
| Паказчык пераламлення | 1,652 - 1,672 |
Эўклаз (ад стар.-грэч.: εὐ- — добра і κλάσις — пералом, разбіванне) — рэдкі мінерал класа сілікатаў, сілікат алюмінія і берылія.
Упершыню эўклаз быў апісаны ў 1792 годзе французскім мінералогам Р. Ж. Гаюі.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў пегматытах і ў россыпах. Самае вядомае радовішча знаходзіцца ў Бразіліі (Ору-Прэту). Таксама маюцца радовішчы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Зімбабвэ, Танзаніі, Мазамбіку, Індыі, Італіі (Бальцана), Аўстрыі (Раўнарыс), Расіі (Урал, Якуція).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Эўклаз на Вікісховішчы |
- Эўклаз у базе мінералаў (англ.)
- Уласцівасці эўклазу (англ.)