Эль-Фаюм
| Горад | |
| Эль-Фаюм | |
|---|---|
| араб. الفيوم, копц. Ⲫⲓⲟⲙ | |
| 29°18′ пн. ш. 30°50′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Мухафаза | мухафаза Эль-Фаюм |
| Губернатар | Галаль Мустафа |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | XX стагоддзе да н.э. |
| Ранейшыя назвы | Кракадылопаль, Арсіноя |
| Плошча | 23,87 км² |
| Вышыня цэнтра | 29 ± 0 м[2] |
| Тып клімату | пустынны |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 315 940[1] чалавек (2006) |
| Шчыльнасць | 13,235 чал./км² |
| Афіцыйная мова | арабская |
| Паказаць/схаваць карты | |
Эль-Фаю́м — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы ў Сярэднім Егіпце, размешчаны ў Фаюмскім аазісе і акружаны з усіх бакоў Лівійскай пустыняй. Насельніцтва — 306 393 жыхары (2005).
Фараоны 12-й дынастыі часта мелі рэзідэнцыі ў Фаюме, які называўся тады Шэдыт. Пра гэта сведчаць раскапаныя Фліндэрсам Пітры рэшткі храмаў і пахавальных пірамід. У пазнейшыя часы Шедыт (копц. П-ём) быў вядомы як Горад гадаў, або Кракадылопаль, пераназваны Пталамеямі ў Арсіною і меў бога-заступніка Себека з галавой кракадзіла. Тут жа знаходзіўся знакаміты Лабірынт, апісаны Герадотам. Сярод шматлікіх археалагічных знаходак Фаюмскай вобласці сусветную славу здабылі фаюмскія партрэты. Эль-Фаюм таксама вядомы пад назвай «Горад кракадзілаў і партрэтаў».

У Фаюме ёсць некалькі вялікіх кірмашоў, мячэцей, лазняў і папулярны штотыднёвы рынак. Канал, які называецца Бахр-Юсуф, праходзіць праз горад, па яго берагах стаяць дамы. Два масты перакінуты цераз раку: адзін складаецца з трох арак, па ім праходзіць галоўная вуліца; другі складаецца з дзвюх арак, над ім узвышаецца мячэць султана Кайтбея — падарунак ад жонкі ў гонар мамлюкскага султана ў Фаюме. У цэнтры горада знаходзіцца канал, з чатырма вадзянымі коламі, якія былі прыняты ў правінцыі Фаюм у якасці нацыянальнага сімвала.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эль-Фаюм- Фаюм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.