Перайсці да зместу

Эвіка Сіліня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвіка Сіліня
лат.: Evika Siliņa
Міністар дабрабыту Латвіі[d]
14 снежня 2022 — 15 верасня 2023
Папярэднік Gatis Eglītis[d]
прэм’ер-міністр Латвіі
з 15 верасня 2023
Папярэднік Артурс Крыш’яніс Карыньш

Нараджэнне 3 жніўня 1975(1975-08-03)[1] (50 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of Princess Olga, 1st class Commander First Class of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эвіка Сіліня (лат.: Evika Siliņa; нар. 3 жніўня 1975(1975-08-03)[1], Рыга[1]) — латвійскі юрыст і палітык, Прэм’ер-міністр Латвіі з 2023 года.

Нарадзілася 3 жніўня 1975 года ў Рызе.

У 1997 годзе абараніла на юрыдычным факультэце Латвійскага ўніверсітэта ступень бакалаўра сацыяльных навук (кваліфікацыя — юрыст). У 2001 годзе ў Рыжскай юрыдычнай школе атрымала ступень магістра сацыяльных навук у сферы права (спецыялізацыя — міжнароднае і еўрапейскае права). Акрамя роднай латышскай мовы, свабодна валодае рускай і англійскай мовамі.

Да прыходу ў палітыку — індывідуальна практыкуючы прысяжны адвакат. Яе муж таксама адвакат.

У 2011 годзе пасля роспуску Сейма балатавалася на пазачарговых парламенцкіх выбарах па Рыжскай выбарчай акрузе па спісе Партыі рэформ, аднак абраная не была. Пасля зацвярджэння ўрада Валдзіса Дамброўскіса ў лістападзе 2011 года стала дарадцам па юрыдычных пытаннях міністра ўнутраных спраў Рыхарда Казлоўскіса. З 2013 па 2019 год — парламенцкі сакратар МУС (пры міністры Казлоўскісе). У 2018 годзе балатавалася ў Сейм ад «Новага адзінства», але не была абраная. У 2019 годзе, пасля зацвярджэння першага ўрада Крыш’яніса Карыньша, пакінула пасаду парламенцкага сакратара МУС.

З 2019 па 2022 год Эвіка Сіліня — парламенцкі сакратар прэм’ер-міністра Крыш’яніса Карыньша. З 2022 года — Міністарка дабрабыту Латвіі ў другім урадзе Крыш’яніса Карыньша. На парламенцкіх выбарах 2022 года была абраная ў 14-ы Сейм па Відземскай выбарчай акрузе.

У жніўні 2023 года Прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч даручыў Эвіцы Сіліні сфармаваць Кабінет міністраў. 15 верасня Сейм Латвіі зацвердзіў урад пад кіраўніцтвам Эвікі Сіліні.