Эвелі Саўэ
| Эвелі Саўэ | |
|---|---|
| Пол | жанчына |
| Спецыялізацыя | біятлон[2] і спартыўнае арыентаванне |
| Нарадзілася |
13 лютага 1984[1] (41 год) |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
Э́велі Саўэ (эст.: Eveli Saue; нар. 13 лютага 1984, Кярдла) — эстонская біятланістка, лідар зборнай Эстоніі. Пачала займацца біятлонам у 2001 годзе, член нацыянальнай каманды з 2002 года. Удзельніца 3-х чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў у Турыне. Найлепшы вынік у Кубку свету паказала ў сезоне 2006/07 у індывідуальнай гонцы — 5 месца (паўтарэнне выніку Алены Паляковай, які з’яўляецца лепшым для біятланістак зборнай Эстоніі). Таксама яшчэ тры разы трапляла ў топ-10 і восем разоў у топ-20. Чэмпіёнка свету па біятлон-арыентаванні.
У снежні 2009 года, перад пачаткам першай гонкі сезона Кубка свету, атрымала траўму ў выніку няшчаснага выпадку, аднак параўнальна хутка ачуняла і ўжо ў студзені змагла прыняць удзел у этапе Кубка свету ў Рупольдынгу.
Сустракаласяз эстонскім біятланістам Прыйтам Віксам. На алімпійскіх гульнях у Турыне была сцяганосцам сваёй нацыянальнай зборнай. Бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету па спартыўным арыентаванні («кароткая» дыстанцыя, Пылва, 2003 год).