Шчэцінскі ўніверсітэт
| Шчэцінскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| польск.: Uniwersytet Szczeciński | |
| | |
| Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Szczeciński |
| Заснаваны | 1985 |
| Тып | класічны ўніверсітэт |
| Рэктар | Вальдэмар Тарчыньскі |
| Рэктар | Waldemar Tarczyński[d][1] |
| Студэнты | 14 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Шчэцін |
| Юрыдычны адрас |
вул. Папы Яна Паўла ІІ 22а, 70-453 г. Шчэцін, Польшча |
| Сайт | usz.edu.pl |
Шчэцінскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Szczeciński) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Шчэцін.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў створаны 1 кастрычніка 1985 года. Ён паўстаў на аснове аб’яднання факультэта інжынерна-эканамічнага транспарту Шчэцінскай палітэхнікі (які бярэ пачатак з 1946 года, калі гэта была асобная навучальная ўстанова: Акадэмія гандлю, а з 1950 года — Вышэйшая школа эканомікі) і Вышэйшай педагагічнай школы, якая функцыянавала з 1968 года як Трохгадовая школа настаўнікаў. У яе склад тады ўваходзілі 4 факультэты, 2 інстытуты, якія дзейнічалі на правах факультэтаў, і пяць агульнаўніверсітэцкіх падраздзяленняў.
На 2020 год ва ўніверсітэце працуюць каля 1100 выкладчыкаў і больш за 800 супрацоўнікаў адміністрацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Інстытуты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут біялогіі
- Інстытут фізікі
- Інстытут матэматыкі
- Інстытут марскіх і экалагічных навук
- Інстытут лінгвістыкі
- Інстытут літаратуры і новых медыяў
- Інстытут гісторыі
- Інстытут філасофіі і кагнітывістыкі
- Інстытут псіхалогіі
- Інстытут сацыялогіі
- Інстытут педагогікі
- Інстытут навук аб палітыцы і бяспецы
- Інстытут эканомікі і фінансаў
- Інстытут кіравання
- Інстытут прасторавай эканомікі і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
- Інстытут навук аб фізічнай культуры
- Інстытут правазнаўчых навук
- Інстытут тэалагічных навук
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Гуманітарны факультэт
- Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
- Тэалагічны факультэт
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт права і адміністрацыі
- Факультэт фізічнай культуры і аховы здароўя
- Факультэт эканомікі, фінансаў і кіравання
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчэцінскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/abcd38c3-bc4b-4b17-8dcf-9210f0fba35e Праверана 17 верасня 2022.