Шчыба
Выгляд
| Шчыба | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 19 км |
| Басейн | 143 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 52°51′23″ пн. ш. 24°28′59″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Зэльвянка |
| • Вышыня | 147,9 м |
| • Каардынаты | 52°55′24″ пн. ш. 24°44′33″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,6 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
Шчы́ба[1] — рака ў Беларусі, у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Зэльвянка.
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 19 км, з іх 15 км на тэрыторыі Пружанскага раёна[2]. Плошча вадазбору 143 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰.
Пачынаецца ў лясным урочышчы Хварасцянкі, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Сабалькі Свіслацкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ўскраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку на ўсход ад вёскі Зіновічы Пружанскага раёна.
Асноўны прыток — рака Хораўка. Паміж вёскамі Магілёўцы і Асошнікі на рацэ створана сажалка (плошча 0,23 км²).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Шчыба // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 398. — 583 с., іл. — 10 000 экз.